Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адмы́ў Частка сушы, якую адмыла рака (Слаўг., 1914 ЦДГА БССР, ф. 222, воп. 1, адз. зах. 393, л. 313). Тое ж адмы́віна (Слаўг.).

аднабо́чка Вуліца (вёска) у адзін рад хат (Рэч., Шамякін. У добры час, 1953, 61).

аднаво́р

1. Поле, якое не было пад папарам (Слаўг.).

2. Ралля, узараная адзін раз пад яравыя або азімыя культуры (Глуск., Слаўг., Р. Сабаленка. Каралінцы, 1960, 194). Тое ж аднаворка (Слаўг.), аднораль (Кап.).

адно́га

1. Заліў мора або ракі (Гарб.).

2. Адгалінаванне гары (Гарб.).

адо́нак Месца, дзе стаяў стог сена (поўдзень БССР). Тое ж адонне (Слаўг.).

адро́ Месца ў лесе, дзе стаіць дрэва з седлаватым развіллем для вулея (в. Форастаў Сал.). Тое ж адор, адзёр (Сал.).

р. Адроў пр. Дняпра.

адру́б Зямля гаспадара ў адным участку (Віц., Мін., Слаўг.). Тое ж адру́бак (Мін.).

пас. Адрубы Люб., в. Адрубак Лаг., Докш.

адры́на

1. Будынак для сена (Дзярж.).

2. Халодны пакой (камора), які служыў для спання; спальня (Нас.).

3. Месца, дзе стаяў хлеў для сена (поўдзень БССР). Тое ж адры́нец (Нас.).

адры́нішча Месца, дзе стаяла адрына (Жытк., Стаўбц., Стол.); месца, дзе стаяў хлеў для жывёлы (Стол.).

ур. Адрынішча (поле, сенажаць, паша) Стаўбц. (Прышч.).

адры́нка

1. Будынак, у якім ставяць сячкарню, складаюць мякіну (Стаўбц.).

2. Месца, дзе стаяў будынак для мякіны (Стаўбц.). Тое ж адрынне (Стаўбц.).

в. Адрынкі Жытк.