Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсе́ў

1. Поле, з якога зжаты яравыя ці азімыя і па якому адразу ж сеюцца азімыя (БРС).

2. Адсеяныя пасевы (Слаўг., Стол.). Тое ж аторак, атораванне, аторванне (БРС).

адско́чка Хутар, пасёлак, наогул невялікае паселішча, якое ўзнікла недалёка ад старога нас. п. (Слаўг.).

адста́н Адстойнік, яма для адходаў пры перагонцы дзёгцю (пеку) (Гродз.).

адсту́п Адкрытая прастора паміж дварамі, ляснымі масівамі, пасевамі (Слаўг.).

адсту́пкі Выразаныя ў зямлі ступенькі пры пад'ёме на гару (Слаўг.).

адсы́п Частка лугу, якая замыта пяском у час вясенняга разводдзя ці летняй паводкі (Слаўг. 1914 ЦДГА БССР, ф. 222, воп. 1, адз. зах. 393, л. 313).

адто́ка Рукаў ракі; заліў (Слаўг.). Тое ж адточына, аточына (Слаўг.).

адхво́сце Затока ракі або возера (Слаўг.).

адхла́нь

1. Чорная бездань вельмі глыбокіх сцёкавых крыніц сярод багны (А. Карпюк. Дзве сасны, 1958, 44).

2. Прахалода пасля дажджу ў час летняй спёкі (Нас.). Тое ж атхла́нь, адхла́н (Нас.).

адхлы́н Сцёк, адыход, адкатванне назад рачной хвалі (Слаўг.).