Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адхо́н Схіл гары, берагу (БРС).

адшы́б

1. Бойкае, люднае месца, зручнае для зборышча (Слаўг.).

2. Адкрытае месца для вятроў (Слаўг.).

ажы́ннік Зараснік ажыны Rubus caesius L. у лесе (БРС). Тое ж ажы́ны (Жытк.), ажаві́ннік (Слаўг.), ажаві́ны (Тал. Мядзв.), жаві́ннік (Крыч., Мсцісл., Слаўг.).

азераві́на Затока (пры рэчцы); месца, прыдатнае для лоўлі рыбы (Пол.).

азі́міна Азімы пасеў, рунь (БРС, Нясв., Слаўг.). Тое ж азі́мае (Докш., Слаўг., Зах. Бел. Др.-Падб.), азі́ма (Навагр.).

азяро́д

1. Скразны вецер, пройма (Кар.).

2. Пераплёт на слупах, зроблены з жэрдзя для прасушкі снапоў збожжа, сушэння сена, траў, бульбоўніку; месца, дзе стаіць такое прыстасаванне (БРС).

в. Азяроды Мядз. (Лемц. Айк.), ур. Пад азерада́мі каля в. Яскавічы Сал.

азярцо́ Невялікае возера (БРС). Тое ж азе́рца, азёрушка, азе́рачка, азярча́к, возерца, вазярцовінка, азяро (Слаўг.), азёрка (Пол.), азярко (Арш., Нас. АУ, Паст., Уш.), азяро (Азяр. Касп.).

воз. Азёрка каля в. Чарсвяны Уш., Святое азярко каля в. Бабінавічы Арш., в. Азярцы Клім.

азярчы́на Старое рэчышча з вадой; возера (Слаўг., Даніленка. Наваселле, 1964, 20). Тое ж азяры́чына (Рудз.).

в. Азярычына Пух.

азяры́на

1. Старое рэчышча з вадой (Мсцісл. Бяльк., Нясв.). Тое ж вазяры́на (Слаўг.).

2. Шырокае і глыбокае месца на рацэ (Докш.).

3. Лагчына; глыбокая яма, якая зарасла травой (Стаўбц.).

4. Астатак старога рэчышча, якое яшчэ мае сцёк вады ў раку (Рэч.).

ур. Ліцві́нава азярына каля в. Заспа Рэч.

азяры́шча

1. Месца, дзе было возера (Рэч.).

2. Агромністае возера (Слаўг.). Тое ж вазяры́шча (Слаўг.).

в. Азярышча Рэч., воз. Азярышча Віц.