Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шы́беніца Высокае месца; стромая гара (Нясв., Слаўг.). Тое ж шы́бельніца (Слуцк. Мал., 194, Слаўг.).

шы́іна

1. Перашыек; каса (Слаўг.). Тое ж шы́я (Сал.).

2. Вузкі праліў паміж востравам на возеры і берагам (Слаўг.).

ур. Чэ́чкава Шы́я (балота) каля в. Яскавічы Сал.

шыпшы́ннік Куст, зараснік шыпшыны Rosa cinnamomea L. (БРС). Тое ж шыпшы́ны (Жытк.), шупшы́ннік (Тал. Мядзв., Слаўг., Стол.), шупшы́на (Слаўг.), шчыпчы́ннік (Тал. Мядзв.).