мул
1. Нанос на лузе каля рэчкі ў выглядзе твані, глею, ілу ў час веснавога разліву (Слаўг., Шчуч.); іл на дне возера, затокі (БРС); балота (Шчуч.); ілістае месца (Жытк.). Тое ж мыл (Жытк., Стол.), мул (Стол.), муле́ц (Сал.).
2. Цякучы пясок пры капанні ямы (Стол.). Тое ж мыл (Стол.).
муль Месца на балоце, дзе ўтвараецца цячэнне вады пры змяненні яе ўзроўню (Палессе Талст.). Тое ж муля́ка (Палессе Талст.).
мурава́
1. Сухадольная сенажаць з добрай травой (БРС). Тое ж му́рава (Беш. Касп., Краснап. Бяльк., Нас., Слаўг.).
2. Газон (Зах. Бел. Др.-Падб.).
3. Ракіта звычайная (За.х. Бел. Др.-Падб.).
му́рава
1. Зямля, якая не апрацоўваецца; аблога (Брэсц., Пін.).
2. Трава мурожніца Festuca elatior L. (Лёзн. Касп., Тал. Мядзв.); самае лепшае лугавое сена (Мін. Шпіл., Слаўг.).
мураве́йнік Месца, дзе многа мурашыных купін (БРС). Тое ж мураве́льні́к (Маз., Навагр., Сал.), мураве́нні́к (Навагр.), мураві́нні́к (Слаўг.), мура́шнік (Зах. Бел. Др.-Падб., Кузн. Касп., Слаўг.), мура́шкі́ (Слаўг.), му́рава, му́раўнік (Жытк.), мураве́й (Ст.-дар.), мураўё (Ветк.).
□ ур. Мура́шкі (няўдобіца, багатая мурашынымі купінамі) каля в. Красная Слабада Слаўг., ур. Мура́шкі (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.
муро́г
1. Сухадольная сенажаць з сакавітай густой травой (БРС). Тое ж му́раг (Слаўг.), муражы́на (Сміл. Шат.), мурожніца (Стаўбц.), муроўка (Докш.), дзя́тліна, дзя́тлавіна (Слаўг.).
2. Утаптанае каля дарогі месца, густа парослае драсёнам птушыным Polygonum aviculare L. (Жытк., Слаўг., Стол.), дзяцелінай са спарышом Polygonum aviculare L. (Рэч.).
□ ур. Мурожніца (поле) Стаўбц.
муро́жка Аблямаванне зелянінай градак, клумбаў; вузкая зялёная дзярновая аблямоўка дарожак у садах (Слаўг.). Тое ж рабатка (Зах. Бел.).
мут Іл з вадой; каламута; твань; гразь (Мсцісл. Юрч., Слаўг.). Тое ж муць (Рэч., Слаўг., Смален. Дабр.).
мутва́ Канаўка з вадой; азярына (Нар.).
мутвіца Рыбалоўнае месца ў выглядзе заліва (Нас. АУ).
□ ур. Му́цвіца (балота) каля в. Беражцы Жытк.