Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мы́за Стар. Дача, хутар; сядзіба з с.-г. пабудовамі, якая стаіць асобна ад нас. п.; мястэчка, маёнтак, вёска аднаго пана.

мыза Марозінка каля в. Кульшычы, мыза Балотня, мыза Гайшы́н, мыза Крыштаполье Бых. пав. Маг. губ. (1854 ЦДГА БССР, ф. 2379, воп. 1, адз. зах. 17, лл. 18; 21б, 26б, 27).

мыле́ц Суглінак (Краснап. Бяльк.).

мы́льня Лазня (Маг.). Тое ж мы́йня (Маг.), мывалька (Ваўк. Сцяшк.), мы́лня (Кап.), мыўніца (Віц., Маг., Мін. Шпіл. 1853, л. 11), мовніца (Троіцкі спіс Нестаравага летапісу).

ур. Мы́льнішча (сухадольны луг) каля пас. Калінаўка Краснап., ур. Мыльніца (Макс., 357), ур. Мы́льнішча (лясная прыстань; плятнёвыя збудаванні ў рацэ) Бых. (Макс. Пр. 41).

мыс Клінападобны выступ поля, лесу, лугу; край лесу або абрыву (БРС).

мы́тніца Мытная застава або кантора, дзе праводзіцца выплата за правозячыя тавары (БРС). Тое ж мы́тня (БРС), мы́та (Нас. АУ).

мышнік Участак, які зарос кустамі; зараснік (Ант.).