Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

улато́ўк Курган (Чашн. Касп.). Тое ж уссопак (Сіроц. Касп.).

уло́вы Месца, дзе ловяць звера, птушку, рыбу (Слаўг.).

улу́кі Выгібы ракі (Слаўг.).

в. Улукі Слаўг., ур. Улукі (луг) каля в. Улукі Слаўг.

улу́с

1. Месца здабычы, палявання (Слаўг.); чужая паша (Смален. Дабр.).

2. Казённы лес, які адведзены сялянам для карыстання (Смален. Дабр.). Параўн.: улу́с ’вуліца’ (Каверынскі р-н Горкаўскай вобл. РСФСР Рус., 14).