Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

небакра́й Частка неба пад гарызонтам; небасхіл (ЛіМ, 1966, VII, 2).

недабо́рак

1. Астатак участка, на якім яшчэ не дабралі лён, каноплі (Слаўг.). Тое ж недаборкі (Слаўг.).

2. Стагавішча з сенам (Слаўг.). Тое ж недаборкі (Слаўг.).

недако́сак Недакошаная частка сенажаці; малы ўчастак лугу (Рэч., Слаўг.). Тое ж недакос (Кузн. Касп., Нас.), недакоскі (Слаўг.).

недасе́вак Пусты, недасеяны ўчастак поля; рэдка засеянае поле; нерассеянае насенне, астатак ад сяўбы (Слаўг.). Тое ж недасе́ў, недасе́вічча (Слаўг.).

не́марач Лясны, непраходны гушчар; глухое месца (Нас., Слаўг.); балоцістае месца ў лесе, якое завалена суччам (Мсцісл. Бяльк., Нас.). Тое ж не́марачча, немярэча, не́мерач (Слаўг.), немярэч (Мсцісл. Бяльк.), не́мерача (Клім. Бяльк.), немярэч, немярэчча (Мсцісл. Бяльк., Смален. Дабр.).

не́мень Мяжа, рубеж; ускраіна, канец чаго-небудзь (Вілен.). Параўн.: р. Нёман і Не́ман (Гродз.).

не́прахадзь Непраходнае балота, дрыгва (Пар. ДАБМ). Тое ж нейсхадзі́масць (Слаўг.), нытэча (Сіманавічы Палессе Талст.).

не́прык Невялікая рэчка (Ст.-дар.).

Не́прык (рэчка і сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар.

нерасці́лішча Месца, дзе нерастуе рыба (БРС). Тое ж не́расцішча, нерасце́лішча (Слаўг.).

не́руш Нярушанае грыбное месца (Я. Колас, 1952, т. 5, 462).