Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ні́ва

1. Апрацаванае, добра ўгноенае і засеянае поле (БРС).

2. Поле на месцы ўзаранай сенажаці (Тур.); невялікае поле ў лесе (Палессе Лемц. Айк.).

3. Зжатае поле (Слаўг.).

4. Суцэльны ўчастак зямлі аднаго гаспадара (Гродз., Навагр., Мін.).

5. У актах. Валока, якая складаецца з 24 хелмінскіх маргоў (Гарб.).

□ в. Новая Ніва Чэрв., ур. Ніва каля в. Віравая Слаўг.

ні́жня Нізкі луг (Слаўг.).

□ ур. Ніжня (нізкі луг), ур. Таўкачоўская Ніжня (заліўны луг) каля в. Дабранка Слаўг.

ніз

1. Нізкае месца каля асновы гары; дол; падгор'е (БРС).

2. Мясцовасць у ніжняй частцы цячэння ракі (Слаўг., Стол.).

нізі́на

1. Раўніна, якая размешчана не вышэй як 200 м над узроўнем мора (БРС).

2. Нізкая даліна; вільготная прырэчная мясцовасць (БРС). Тое ж нізіна́ (Палессе Талст., Слаўг., Сміл. Шат.), нізіна́, ні́збіна (Рэч.).

3. Нізкае месца на полі, дзе доўга стаіць вада (Слаўг.). Тое ж нізкота, ніскота (Жытк., Стол.).

нізо́к Падгор'е; невялікае паглыбленне, упадзіна (Слаўг.). Тое ж нізі́нка (Слаўг.).

□ в. Нізок Уздз.

ні́ўка Засеянае поле; невялікая палоска (Жытк., Слаўг., Стол., Шчуч.).

2. Участак абгароджанага поля на месцы расцяробу (Стол.).

□ ур. Ні́ўкі (поле, сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., ур. Ні́ўкі (поле) каля в. Юшкі Шчуч., ур. Ніўкі́ (поле на месцы сенажаці) Тур.