Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

атапо́лье Вялікі абшар, дзе раней было некалькі хутароў (Нясв.).

ур. Атаполье (поле) каля в. Малева Нясв.

ата́рыца Участак зямлі, якую селянін засяваў для сябе па дамоўленасці з панам (Нас.).

атме́л Мелкае месца ў возеры ў выглядзе пясчанай касы (Віц. Нік. 1895). Тое ж вотміль, вотыміль (Слаўг.).

ато́ка

1. Глыбокі рукаў ракі, рэчкі або возера; старажытнае рэчышча (Віц. Нік. 1895, Смален. Дабр.).

2. Востраў (Дзіс.).

ато́ра Вузенькі загон, які атрымаўся пасля таго, як узаралі шырокі загон; на нізкім полі загончык з дзвюма глыбокімі разорамі паабапал (Жытк.). Тое ж атор (Зэльв. Сцяцко), аторыца (Жытк.).

ато́рак

1. Поле, узаранае ўпоперак загона, участка, сядзібы (Рэч.).

2. Градка бульбы ў канцы нівы (Хойн.).