Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

апа́дзіна Упадзіна (Стол.).

апа́ра Небяспечнае вадзяное месца сярод дрыгвы; крынічнае акно (Лід. Араш. 92, Стол.).

□ ур. Апара (поле) каля в. Кароцічы Стол.

апа́рына Месца ў балоце, дрыгве, напоўненае вадой (БРС).

апла́ў Мокры луг (Пол. Жак.).

аплы́ў Нетрывалы бераг ракі, рова, які аплывае, не можа быць стромым (Слаўг.).

апо́ка Камень, скала каменная (Нас. АУ); вапнавы камень (Слаўг.).

□ г. Апочка Велікалуцкай вобл. РСФСР.

апо́ле У актах (1270). Некалькі асад (кожная асада ў сваю чаргу складалася з некалькіх вёсак), якія плацілі пэўную даніну, утваралі аполе (сама дань таксама называлася аполе) (Гарб.).

□ в. Аполь, с. Антопаль Барыс. пав. (Расія, т. 9, 411).

апо́ўзак Апоўзень (Касп.).

апу́дзіла Небяспечны, страшны лес, дзе знаходзіліся разбойнікі (Ст.-дар.).

□ ур. Апудзіла (поле) на месцы страшнага лесу каля в. Пасека Ст.-дар.

апу́ціна Месца на лузе з неўрадлівай пясчанай або балоцістай глебай, якое парасло травой апуціна Nardus stricta L. (Ст.-дар.).