Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агаёк Невялікія кусты (Рас. ДАБМ).

агаро́д

1. Участак зямлі для вырошчвання гародніны (БРС). Тое ж арот (Вор.), гра́ды (Варк. 1641 каля Быхава МЕВ, № 11, ч. афіц. чэрвень, 1906, 415, Слаўг.).

2. Сядзіба калгасніка; прысядзібны ўчастак (Жытк., Рэч., Слаўг.).

3. Угноеная зямля (Слаўг.).

ур. Мару́шчын Агарод (поле) каля в. Кароцічы Стол.

агаро́да Абгароджаны ўчастак зямлі (Слаўг.).

агаро́дчык Града з кветкамі пад вокнамі каля хаты (Ст.-дар.).

ага́рышча Месца, дзе згарэла хата, двор (Паст.). Тое ж агнёвіска (Кобр.).

агі́ба Багністае месца на балоце, дзе можна праваліцца (Чашн. Касп.).

агняві́шча Месца, дзе раней быў раскладзены агонь (Нас., Смален. Дабр.). Тое ж агні́шча (Рэч., Смарг.), агняві́ска (Вор.).

аграма́дзіна Вялікі абшар поля (Слаўг.).

агра́нец Квартал жылых дамоў у горадзе (Байсагола ЛітССР).

агрэ́х Дрэнна апрацаванае або прапушчанае месца пры ўзорванні, сяўбе і баранаванні (Рэч., Слаўг., Шчуч., Слуцк., Сержп. 1911). Тое ж агрэк (Стаўбц.), прокаўзень (Слаўг.).