Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аму́т Вір, яма; глыбокае і небяспечнае месца ў рацэ (Беш. Касп.).

амша́нік Халодная пабудова, у якой трымаюць вуллі з пчоламі зімой (Слаўг.).

амша́нне Месца, дзе стаяў амшанік (Слаўг.). Тое ж амша́нічча, амшаннё, амша́нічанне (Слаўг.).

амша́р Нізіна, якая парасла мохам (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж амша́ры́нь (Слаўг.).

амша́ра

1. Махавое месца, балота, часам з кустамі, дрэвамі, з азярцом на ім (БРС). Тое ж імша́ра (Слаўг.), амшары́на (БРС), амша́рына (Віц. Касп., Слаўг.).

2. Неўрадлівае поле, якое парасло мохам (Слаўг.). Тое ж амша́рына (Слаўг.).

3. Нізкі луг, які парос мохам, часам з кустамі, дрэўцамі (Слаўг.). Тое ж амша́рына (Лёзн. Касп.), амшарня́ (Слаўг.).

амшары́на Паніжанае месца, дзе расце лес рознай пароды, багун, ягады; прыбалоцце (Палессе Талст.); неўрадлівае месца, парослае мохам (Слаўг.).

амша́рынне Вялікі ўчастак, які парос мохам; забалочанае месца, махавое балота (Нас., Слаўг., Гом. Грыг. 1851, Слаўг.). Тое ж амша́рышча (Нас., Слаўг.), імша́рышча (Слаўг.).

амы́т Вір (Лёзн.).