Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адго́р Частка ўзаранага ўроскідку поля (Іў. МДС).

адду́ха Палонка ў лёдзе або незамярзаючае месца на вадзе, куды выходзіць рыба (Слаўг.). Тое ж адду́хавіна (Слаўг.).

адзёнак Месца, дзе стаяў стог сена (Слуцк., Сержп. 1911, Ст.-дар.).

адко́с

1. Намыты пясчаны выступ у рацэ пры закругленні берага (Слаўг.).

2. Схіл, пакат, пахонасць (гары, дарогі, канавы) (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж адкосіна, адкосічча (Слаўг.).

адко́сак

1. Доўгая пясчаная каса, намытая вадой, у рацэ, возеры; мелкае месца (Слаўг.).

2. Прамень ад сонца ці веташнага месяца (Слаўг.).

3. Пучок праменняў на небе ў выглядзе сегмента, які можна назіраць пры захадзе ці ўсходзе сонца (Слаўг.).

адло́т Абложная зямля (Гродз., Лід. ДАБМ). Тое ж адлога (Драг. ДАБМ, Ашм. Багушэвіч. Выбраныя творы, 1946, 41).

адмо́ка

1. Месца, дзе загінуў пасеў ад дажджоў (Рэч.).

2. Лажок у сярэдзіне ці ў канцы поля (Рэч.).

адмо́чка Нізкае месца на полі, дзе адмякаюць усе пасевы (Жытк.).

адмы́ў Частка сушы, якую адмыла рака (Слаўг., 1914 ЦДГА БССР, ф. 222, воп. 1, адз. зах. 393, л. 313). Тое ж адмы́віна (Слаўг.).

аднабо́чка Вуліца (вёска) у адзін рад хат (Рэч., Шамякін. У добры час, 1953, 61).