Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адро́ Месца ў лесе, дзе стаіць дрэва з седлаватым развіллем для вулея (в. Форастаў Сал.). Тое ж адор, адзёр (Сал.).

р. Адроў пр. Дняпра.

адру́б Зямля гаспадара ў адным участку (Віц., Мін., Слаўг.). Тое ж адру́бак (Мін.).

пас. Адрубы Люб., в. Адрубак Лаг., Докш.

адры́на

1. Будынак для сена (Дзярж.).

2. Халодны пакой (камора), які служыў для спання; спальня (Нас.).

3. Месца, дзе стаяў хлеў для сена (поўдзень БССР). Тое ж адры́нец (Нас.).

адры́нішча Месца, дзе стаяла адрына (Жытк., Стаўбц., Стол.); месца, дзе стаяў хлеў для жывёлы (Стол.).

ур. Адрынішча (поле, сенажаць, паша) Стаўбц. (Прышч.).

адры́нка

1. Будынак, у якім ставяць сячкарню, складаюць мякіну (Стаўбц.).

2. Месца, дзе стаяў будынак для мякіны (Стаўбц.). Тое ж адрынне (Стаўбц.).

в. Адрынкі Жытк.