Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

астро́г Стар. 1. Старажытная драўляная крэпасць.

2. Частакол з бярвенняў з завостранымі канцамі.

3. Турма.

□ в. Астража́нка Лельч.

астро́ў Востраў (Азяр. Касп.).

□ в. Астроўна Віц., ур. Астроў (луг) каля в. Бабінавічы Арш.

асту́г Месца, дзе ўбіты невысокі кол для прывязвання лодак, вялікі камень з жалезным прабоем ці калода, якая служыць для гэтай мэты (Зах. Дзвіна).

асту́п Гл. оступ.

□ в. Асту́пішча Слуцк.

асцяро́б Расчышчанае месца сярод лесу (Чашн. Касп.).

асэ́дас Сядзіба; калонія; хутар (Слуцк. К. Чорны. Раманы і аповесці, 1951, 517).

асяро́дак Поле сярод лесу, лугу (Стаўбц. Прышч.).

□ ур. Асяродкі (поле) Стаўбц.