Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

асе́лішча Месца, дзе была аселіца 3 (БРС).

асе́ча Участак лесу сярод высечкі (Слаўг.).

ур. Асеча (лес) каля в. Гіжэнка Слаўг.

асёлак Лугавіна на прысядзібным участку (Сміл. Шат.).

асі́ннік Асінавы лес, зараснік (БРС).

ур. Асіннік (лог) каля в. Ганчароўка Слаўг., ур. Асіннік (луг) каля в. Бабінавічы Арш., ур. Асіннік (лес) каля в. Малева Нясв., ур. Асіннікі (луг) каля в. Заспа Рэч.

асіта́ Зараснік азёрнага чароту Scirpus lacustris L. (Пол.).

асні́к

1. Асінавы лес, зараснік асінніку (Жытк., Сал., Стол.).

2. Могілкі (Жытк.).

ур. Асня́к (паша) Стаўбц.

асто́жжа Месца і плятнёвая агарожа вакол стога сена (Нас.).

асто́йнік Яма, дзе збіраецца і адстойваецца гнаявая жыжка (Рэч.).

астраві́нка

1. Невялікі лужок сярод лесу або на зарастаючай драбналессем балоціне (Віц. Нік. 1895, Слаўг.).

2. Невялікі гай сярод лясной сенажаці (Віц. Нік. 1895).

3. Паляна сярод лесу (Рэч.).

астраво́к Сухі грудок з сенажаццю або лесам сярод балота (Сал., Ст.-дар., Стол.).

ур. Астравок (сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Астраўкі́ (грудок) каля в. Яскавічы Сал.