рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 335 км2. Пачынаецца каля в. Дзекалы. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз воз. Хаткі. Асн. прыток — Дзеравянка. Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясціне вадасх.Гаць.
Дзейнічала ў 1896—1914 у маёнтку Лахазна (з 1900 — Лахазва) Навагрудскага пав. (цяпер тэр. Баранавіцкага р-на). З сыравіны, якую набывалі ў Японіі, выраблялі аснову і ўток для шаўковых тканін. Мела вадзяную турбіну (35 к.с.), пазней паравую машыну, 16 круцільных станкоў, 6 тыс. верацён. У 1904 працавала 190 чал.
у шумерскай міфалогіі дэманы воднай стыхіі, створаныя богам мудрасці Энкі ў падземным акіяне Абзу. Паводле міфа «Энкі і сусветны парадак», іх было 50. У пашыраным міфе пра выкраданне багіняй Інанай схаваных у глыбіні Абзу таемных сіл, што кіруюць светам (т. зв. ме), Энкі пасылае за ёй у пагоню пяць Л.
рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 90 км. Пл. вадазбору 731 км2. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Старая Вадва Шклоўскага р-на. Асн. прытокі: Лахвіца, Жыварэзка, Праціўніца (справа). Цячэ пераважна па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. ад 500—800 м у верхнім цячэнні да 1—1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і сярэдне стромкія, выш. да 25 м. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная. Рэчышча каналізаванае на 3 участках агульнай працягласцю каля 22 км. На астатнім працягу рэчышча звілістае, шыр. 15—20 м, месцамі да 40 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. На рацэ зона адпачынку Лахва.
вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Смердзь, на аўтадарозе Лунінец—Мікашэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на У ад г. Лунінец, 265 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Лахва. 1620 ж., 724 двары (199 8).
У 16 ст. ў Навагрудскім пав.ВКЛ. Належала вял. князям, потым Кішкам, Радзівілам, Вітгенштэйнам. З 17 ст. мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У пач. 18 ст. ў Л. пабудаваны палац, у 1746 — мураваны Троіцкі касцёл (не збярогся). З 1793 у Рас. імперыі. У пач. 19 ст. працавалі ф-кі па вырабе плеценай мэблі. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці Мазырскага пав. Мінскай губ., 892 ж., 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сінагогі, 2 крамы. З 1921 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета Лунінецкага р-на. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі загубілі 437 ж., спалілі 168 двароў. Вясной 1942 фашысты стварылі ў Л. гета, куды было сагнана больш за 2500 яўрэяў з Л., навакольных мястэчак і вёсак. 3.9.1942 у час знішчэння гета адбылося паўстанне, у выніку якога каля 600 чал. выратавалася. У 1972—2374 ж., 675 двароў.
Нафтабаза, рыбгас. Дзіцячы санаторый. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Прачысценская царква (1880-я г.). За 2 км на Пд ад вёскі селішча жал. веку.
ЛА́ХВІЧ (Фёдар Адамавіч) (н. 12.4.1945, в. Грабава Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рхім.н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це арган. хіміі АНСССР. З 1971 у Ін-це фіз.-арган. хіміі, з 1974 у Ін-це біяарган. хіміі (у 1981—89 нам. дырэктара), з 1997 гал. вучоны сакратар Нац.АН Беларусі. Навук. працы па хіміі стэроідаў, простагландзінаў і інш. нізкамалекулярных біярэгулятараў, па стварэнні хіміка-біял. сродкаў аховы раслін (біярацыянальных пестыцыдаў) на аснове фіта- і інсектагармонаў. Прапанаваў тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваную метадалогію поўнага сінтэзу і мадыфікацыі прыродных біярэгулятараў рознай хім. структуры. Сінтэзаваў шэраг злучэнняў з высокай біял. актыўнасцю, у т.л. супрацьзапаленчыя, імунатропныя, цытапратэктарныя, супрацьпухлінныя рэчывы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Гетеропростаноиды: синтез и биол. активность (разам з Ф.С.Пашкоўскім, А.В.Каралёвай) // Успехи химии. 1992. Т. 61, № 2;
Брассиностероиды. Мн., 1993 (разам з У.А.Хрьшачом, У.М.Жабінскім).
нацыянальны парк на ўзбярэжжы Фінскага заліва, у Эстоніі. Засн. ў 1971. Пл. каля 65 тыс.га, у т.л. лясная — 45 тыс.га. Падзелены на функцыян. зоны: рэзерватаў, прыродных ландшафтаў, адпачынку і інш. Размешчаны на 4 паўастравах; па берагах абломкі скал, валуны. На рэчках і ручаях невял. вадаспады і парогі. Лясная расліннасць — зеленамошныя хвойнікі і ельнікі, у поймах рэк — забалочаныя ўчасткі лесу з бярозы і вольхі. Вярховыя балоты. У флоры 838 відаў, у т.л. 26 рэдкіх: чаравічак сапраўдны, луннік ажываючы, лабелія Дортмана і інш. У фауне 37 відаў звяроў, у т.л. казуля, дзік, лось, мядзведзь, норка і інш.; 213 — птушак, у т.л. чорны бусел, глушэц, цецярук і інш.; шмат пералётных птушак.
пячоры і пахаванні часоў энеаліту; горад, заснаваны ў 2-м тыс. да н.э. ў паўд. Палесціне каля Тэль-эд-Дувейра ў Ізраілі. Горад не раз быў разбураны, у т.л. ў 1580 да н.э. егіпцянамі, у 588 да н.э. вавіланянамі. У 15—13 ст. да н.э. ханаанеі пабудавалі ў Л. 3 храмы. Сусветную вядомасць Л. прынеслі выяўленыя тут тры групы надпісаў; да 18—17 ст. да н.э. належыць кінжал з 4 сімваламі — адзін з трох найстараж. помнікаў алфавіта. У час раскопак у 1936 у Л. знойдзены дакументы, якія сведчаць аб заваяванні Іудзеі Навухаданосарам II (6 ст. да н.э.).
ЛАХМАНЕ́НКА (Мікалай Архіпавіч) (н. 21.12.1921, в. Зоры Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1983). Скончыў БДУ (1952), Мінскі юрыд.ін-т (1954). З 1968 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэхн. прагрэсу і яго ўзаемасувязі з эканам. адносінамі і вытв. актыўнасцю працоўных.
Тв.:
Техническое творчество трудящихся. Мн., 1968;
Технический прогресс и творчество масс: (Полит.-экон. аспекты). Мн., 1976;
Технический прогресс и производственные отношения социализма. Мн., 1979.
горад на У Пакістана, на р. Раві, за 25 км ад мяжы з Індыяй. Адм. ц.прав. Пенджаб. 5 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны эканам., гандл. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд. (станкабудаванне, эл.-тэхн., зборка трактароў і матаролераў), металаапр., папяровая, шкляная, хім., у т.л. вытв-сцьмінер. угнаенняў. Нар. промыслы; ручное дыванаткацтва, вышыўка, саматужна-мастацкія вырабы з тэкстылю, воўны і шоўку, серабра, бронзы і медзі. 2 ун-ты, у т.л. Пенджабскі. Музеі, у т.л. музей зброі. Арх. помнікі пераважна эпохі Вял. Маголаў (16—18 ст.): Шыш-Махал («Люстраны палац»), Бадшахі-Масджыт (адна з найбуйнейшых мячэцяў свету). Сады Шалімара (засн. ў 1641) і форт (16 ст.) уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Вядомы з 7 ст. У 10 ст. цэнтр індускага княства. У 1099—1114 і 1153—86 сталіца дзяржавы Газневідаў. Пры дэлійскіх султанах і Вялікіх Маголах цэнтр Пенджабскага намесніцтва. Л. неаднаразова разбуралі маголы (1240), хахары (1342, 1394), войскі Цімура (1398). Найб. росквіту дасягнуў у 16—17 ст., цэнтр транзітнага караваннага гандлю. У 1739 захоплены Надзір-шахам. У 1799—1849 сталіца дзяржавы сікхаў. У 1849—1947 пад уладай Вялікабрытаніі, цэнтр Лахорскай вобл. і аднайм. акругі Брыт. Індыі. У 1947—55 і з 1970 адм. ц. пакістанскай прав. Пенджаб, у 1955—70 — вобласці Лахор і прав.Зах. Пакістан.