ЛАЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад англ., франц. loyal надзейны, пэўны, правільны),
1) адданасць дзеючым законам, пастановам органаў улады (часам знешняя, фармальная).
2) Карэктныя, добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-небудзь.
т. 9, с. 168
ЛАЯ́Н,
горад у цэнтр. ч. Кітая, на р. Лахэ (бас. Хуанхэ), у прав. Хэнань. Засн. ў 12 ст. да н.э. 760 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Буйны цэнтр вытв-сці трактароў, горнага абсталявання і падшыпнікаў. Развіта таксама гумава-тэхн., тэкст., харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Каля Л. — шматлікія падземныя грабніцы (больш за 1000), у т.л. пачатку н.э. За 10 км на У — храм Баймасы (68 н.э.) — адзін з першых будыйскіх храмаў у Кітаі, за 15 км на Пд — будыйскі пячорны храм Лунмынь (495—898, цяпер музей).
т. 9, с. 168