ЛУАНГПРАБА́НГ, Луангпхабанг горад на Пн Лаоса, на р. Меконг, каля ўпадзення ў яе р. Кхан. Адм. цэнтр прав. Луангпрабанг. Засн. ў 14 ст. 68 тыс.ж. (1985). Рачны порт. Аэрадром. Гандл. (рыс, лес) і культ. цэнтр паўн.ч. Лаоса. Рамёствы. Былая рэзідэнцыя караля. Рэліг.цэнтр. Будыйскія храмы 16—19 ст., тхат (ступа) Чамсі, Каралеўскі палац (канец 19 — пач. 20 ст.), б-ка са стараж. рукапісамі.
горад, сталіца Анголы. Адм. ц. правінцыі Луанда. Засн. ў 1575 партугальцамі. 2081 тыс.ж. (1997). Порт на Атлантычным ак. Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгункі ў глыб краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (больш за 50% валавой прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны). Прам-сць: нафтаперапр., гумавая, цэм., тэкст., харч., тытунёвая. Ун-т. Музеі: Анголы (прырода) і Дунду (гісторыя і этнаграфія). Арх. помнікі каланіяльнага перыяду (пераважна 17—18 ст.). Паблізу Л. нафтапромыслы.
самая доўгая рака Францыі. Даўж. 1012 км, пл. басейна 115 тыс.км2. Вытокі ў гарах Севены, цячэ па Цэнтр. Французскім масіве і Луарскай нізіне. Упадае ў паўн.ч. Біскайскага зал. Атлантычнага ак., утварае эстуарый. Гал. прытокі: Алье, Шэр, В’ена (злева), Сарта з Луарам (справа). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 800 м³/с. Суднаходная ад г. Раан (часткова па абводных каналах), злучана каналамі з рэкамі Сена, Сона, Рэйн. На Л. гарады Арлеан, Тур, Нант (пачатак марскога суднаходства), у эстуарыі — порт Сен-Назер. У даліне Л. — шматлікія замкі 15—16 ст.
Лоялці, група каралавых астравоў і рыфаў у Ціхім ак., у Меланезіі, каля 100 км на ПнУ ад Новай Каледоніі (уладанне Францыі). Буйнейшыя а-вы Ліфу, Марэ, Увеа, Тыга і шмат дробных. Пл. 2072 км2. Нас. каля 15 тыс.чал. Трапічныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Вываз копры.
складаная тканка ў сцёблах і каранях дрэвавых і травяністых раслін. Служыць для правядзення па расліне арган. і мінер. рэчываў; выконвае таксама запасальную, механічную, выдзяляльную функцыі. Складаецца з праводных (сітападобных) трубак з клеткамі-спадарожніцамі, з лубяных парэнхімы і валокнаў. У дрэвавых раслін утварае ўнутр.ч. кары. Адрозніваюць Л. першасны (утвараецца з пракамбію, характэрны для папарацей, дзеразы, хвашчоў) і другасны (адкладваецца ў голанасенных і двухдольных ад дзейнасці камбію). У Л. назапашваюцца алей, крухмал, дубільныя і інш. рэчывы. Лубяныя валокны выкарыстоўваюць як тэкст. сыравіну.
падсямейства жукоў сям. караедаў. Каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найб. трапляюцца ў лясной і лесастэпавай зонах умеранага пояса Паўн. паўшар’я. На Беларусі 19 відаў, найб. пашыраны 4 віды: Л. вялікі хваёвы (Blastophagus piniperda), Л. малы хваёвы (B. minor), Л. вялікі яловы (Dendroctonus micans) і Л. пушысты (Polygraphus polygraphus).
Даўж. да 12 мм, цела цыліндрычнае, карычневае, бурае або чорнае. Лічынкі бязногія, голыя, крыху выгнутыя. Кукалкі белыя. Жукі і лічынкі пракладваюць хады пад карой, у абалоне, лубе (адсюль назва) дрэў і кустоў. Шкоднікі насаджэнняў.
Лубаеды: 1 — вялікі яловы; 2 — вялікі хваёвы; 3 — малы хваёвы (а — жук; б — лічынка; в — пашкоджаныя галінка і дрэва).
танныя масавыя выданні для народа ў Расіі ў 2-й пал. 18 ст. — 1918. Разам з лубком карысталіся вял. папулярнасцю. Выдаваліся вял. тыражамі.
Гал. жанры Л.л.: пераробкі казак і былін, рыцарскіх раманаў (пра Баву Каралевіча, Еруслана Лазаравіча), авантурных аповесцей, жыцій святых; зборнікі анекдотаў, песеннікі, аракулы, соннікі. Часам у Л.л. траплялі творы нар. сатыры, рус. класікі (А.Пушкіна, М.Лермантава, М.Гогаля), звычайна пераробленыя і без подпісу аўтара. Стылізаваныя «пад народныя» творы Л.л. падаваліся як ананімныя. Выданні, падобныя да Л.л., выходзілі ў многіх замежных краінах.
Літ.:
Бахтин В., Молдавский Д. Русский лубок XVII—XIX вв. М.; Л., 1962.
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 (паводле інш. звестак, больш за 200) відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах абодвух паўшар’яў, пераважна ў Міжземнамор’і, Амерыцы. На Беларусі культывуюць Л.: вузкалісты (L. angustifolius), жоўты (L. luteus) і шматлісты (L. polyphyllus). Уведзены ў культуру ў Стараж. Рыме, на Беларусі — з 19 ст.
Адна- і шматгадовыя травы і паўкусты. Каранёвая сістэма стрыжнёвая, глыбока пранікае ў глебу, на каранях утвараюцца клубеньчыкі з бактэрыямі, якія засвойваюць атм. азот. Лісце чаранковае, пальчата-складанае. Кветкі яркай, разнастайнай афарбоўкі, суквецце — верт. гронка. Плод — шматнасенны боб. Усе ч. раслін маюць горкія і ядавітыя алкалоіды. У с.-г. вытв-сці выведзены кармавыя малаалкалоідныя формы. Кармавыя, сідэральныя, дэкар. культуры.