ЛА́ХЕМАА (Lahemaa),
нацыянальны парк на ўзбярэжжы Фінскага заліва, у Эстоніі. Засн. ў 1971. Пл. каля 65 тыс. га, у т.л. лясная — 45 тыс. га. Падзелены на функцыян. зоны: рэзерватаў, прыродных ландшафтаў, адпачынку і інш. Размешчаны на 4 паўастравах; па берагах абломкі скал, валуны. На рэчках і ручаях невял. вадаспады і парогі. Лясная расліннасць — зеленамошныя хвойнікі і ельнікі, у поймах рэк — забалочаныя ўчасткі лесу з бярозы і вольхі. Вярховыя балоты. У флоры 838 відаў, у т.л. 26 рэдкіх: чаравічак сапраўдны, луннік ажываючы, лабелія Дортмана і інш. У фауне 37 відаў звяроў, у т.л. казуля, дзік, лось, мядзведзь, норка і інш.; 213 — птушак, у т.л. чорны бусел, глушэц, цецярук і інш.; шмат пералётных птушак.
т. 9, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)