Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

АНХАЦЭ́РКА

(Onchocerca),

род чарвей класа нематод. Выклікаюць акхацэркозы. Пашыраны ўсюды.

Цела нітка- ці воласападобнае, даўж. ў самцоў да 30 см, у самак да 1 м. Палаваспелыя паразітуюць у злучальных тканках, лічынкі (мікраанхацэркі) — у скуры. Для далейшага развіцця лічынкі павінны трапіць у мошак ці макрацоў. Праз 8—18 сутак мікраанхацэркі дасягаюць стадыі інвазійных лічынак. Развіццё паразіта адбываецца 7—8 мес. Жывёлы заражаюцца паблізу месцаў размнажэння.

т. 1, с. 408

АНХАЦЭРКО́ЗЫ,

гельмінтозныя хваробы буйн. раг. жывёлы, коней, вярблюдаў, козаў, зрэдку чалавека, якія выклікаюцца нематодамі з роду анхацэрка. Пры анхацэркозах назіраюцца пухліны з гноем, намулы, дэрматыты, кульгавасць і інш. Заражэнне адбываецца на забалочанай пашы і каля вады. Лячэнне растворам Люголя, хірургічнае.

т. 1, с. 408

А́НХЕЛЬ

(Ángel),

Чурун-Мерун (Churún-Merún), вадаспад у Венесуэле, у вярхоўях р. Чурун (сістэма р. Карані), на Гвіянскім пласкагор’і. Самы высокі ў свеце: выш. падзення вады 1054 м (свабоднае падзенне 979 м). Адкрыты ў 1935 венесуэльскім лётчыкам Д.Анхелем.

т. 1, с. 408

АНХІМЮ́К Вячаслаў Лявонцьевіч

(н. 9.3.1915, г. Самарканд),

вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання. Д-р тэхн. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр. ін-т (1939), з 1946 выкладаў у гэтым ін-це. З 1960 у БПІ. Навук. працы па аптымізаваных сістэмах элекграмеханікі, электрапрыводах робатаў на мікрапрацэсарнай аснове. Распрацаваў матэм. апарат (функцыі кіравання) для дыскрэтных электрамех. сістэм.

Тв.:

Теория автоматического управления. М., 1979.

т. 1, с. 408

АНХУ́ЗА,

род кветкавых раслін, гл. Пакрывец.

т. 1, с. 408