Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

АЮ́Б ХАН Мухамед

(14.5.1907, г. Хазара, Зах. Пакістан — 19.4.1974),

дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Пакістана. Фельдмаршал (1959). З 1928 на ваен. службе. Галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі (1951—54 і 1956—58). Пасля дзярж. перавароту 1958 прэзідэнт Пакістана да 1969. Прыхільнік захавання цэласнасці краіны, заснаваў т.зв. пачатковую дэмакратыю. У 1962 па яго ініцыятыве адменена ваен. становішча, уведзена новая канстытуцыя, абраны парламент, адноўлена дзейнасць паліт. партый, пачаліся агр. рэформы. Лідэр правячай партыі Мусульманская ліга ў 1963—69. У 1969 адышоў ад паліт. Дзейнасці.

т. 2, с. 176

АЮДА́Г

(цюрк. Мядзведзь-гара),

гара-лакаліт і мыс на Паўд. беразе Крыма на Украіне. Замыкае з У Гурзуфскую бухту. Даўж. каля 3 км, выш. да 572 м. На стромкіх схілах разрэджаная ксерафітная дрэвава-хмызняковая расліннасць. Каля паўд.-зах. падножжа размешчаны міжнар. дзіцяча-юнацкі аздараўленчы лагер Артэк.

т. 2, с. 176

АЮ́Н,

горад у Зах. Сахары, гл. Эль-Аюн.

т. 2, с. 176

АЮТХА́Я,

Аютыя (афіц. Пра-Накхон-Сі-Аютхая), горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс. ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч. прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш. Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст.

т. 2, с. 176

АЮ́ЦАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Мірскім пас. Савеце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдУ ад Карэлічаў, 234 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 756 ж., 328 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. Сувязі.

т. 2, с. 176