АЖАРО́ЎСКІ (Ożarowski, Ожаровский) Адам Пятровіч (1776, Варшава — 5.12.1855), расійскі ваенны і дзярж. дзеяч, граф. Ген. ад кавалерыі (1826). Сенатар (1826). Удзельнік вызв. паўстання 1794. З 1796 на рус.ваен. службе. Удзельнічаў у кампаніях 1805 і 1807 супраць Францыі. У вайну 1812 камандзір асобнага кав. атрада (6 палкоў) для партыз. дзеянняў на паўд. флангу праціўніка. Удзельнічаў у баях пад Красным (Смаленская вобл.), у заняцці Магілёва, Бярэзінскай аперацыі 1812, у праследаванні французаў у напрамку Валожын—Воранава—Ліда—Ражанка. У замежных паходах рус. арміі (1812—14) узначальваў асобны кав. атрад. З 1814 у бліжэйшым акружэнні імператара Аляксандра І. З 1833 член Дзярж. савета Царства Польскага, з 1841 прысутны ў Варшаўскіх дэпартаментах Сената.
А́ЖБЕ, Ашбе (Ažbè) Антон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі, А.Мурашка, І.Грабар.
бел. геолаг. Д-р геолага-мінер.н. (1989). Скончыла Далёкаўсходні політэхн.ін-т (1954; Уладзівасток). З 1965 на Беларусі, у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це, з 1977 у Ін-це геал. навук АН Беларусі, з 1994 — у н.-д. прадпрыемстве «Белгеа». Навук. працы па петраграфіі каменнага і бурага вугалю, гаручых сланцаў, паходжанні і размяшчэнні карысных выкапняў, катагенезе, літолага-фацыяльным і фармацыйным аналізе асадкавых тоўшчаў фанеразою Беларусі і інш. рэгіёнаў.
аяван духмяны, індыйскі кмен, аднагадовая травяністая расліна сям. парасонавых; эфіраалейная культура. Пашырана ў Міжземнамор’і, Азіі, Паўд. Амерыцы.
Сцябло цыліндрычнае, баразнаватае, галінастае, выш. да 70—120 см. Лісце чаргаванае, да ўтварэння сцябла ў разетцы. Кветкі двухполыя, дробныя, белыя або фіялетавыя. Плады — двухсямянкі, маюць 2,5—10% эфірнага алею з тымолам (35—40%), які выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумернай і харч. прам-сці. Святло- і вільгацелюбівая расліна. Лепшыя глебы — чарназёмы і шэразёмы цёмнага колеру. Размнажаюць насеннем.
1) вядзенне бухгалтарскага ўліку, пры якім усе рахунковыя запісы зроблены ў дзень завяршэння гасп. аперацый; у больш шырокім сэнсе — калі ўлікова-выліч. работы выконваюцца ва ўстаноўленыя графікам тэрміны.
кустовая расліна сям. ружавых. Пашырана ў краінах Еўропы, Амерыкі, Афрыкі, Сярэдняй Азіі; на Беларусі ўсюды, асабліва на Палессі. Расце па берагах рэк, на заліўных лугах, узлесках, у хмызняках, утварае густыя, непраходныя зараснікі. Прыдатная для лесамеліярацыйных работ, замацавання яроў.
Кусты выш. 60—150 см. Надземныя парасткі двухгадовыя, фіялетава-шызыя, звычайна ўкрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце няпарнаперыстараздзельнае з 3—5 лісцікамі. Кветкі двухполыя, белыя, дыям. да 3 см. Цвіце ў чэрв.—ліп., плады сакавітыя салодкія складаныя касцянкі, чорныя з шызым налётам, выспяваюць у сярэдзіне жніўня. У аматарскім садоўніцтве культывуецца сорт Агавам, найб. прыстасаваны да клімат. умоў Беларусі. З пладоў гатуюць сокі, варэнне, жэле, яны багатыя цукрамі, к-тамі, вітамінамі, карацінамі, танідамі.
лаж, перавышэнне рыначнай цаны золата, курсу грашовых знакаў, вэксаляў і інш. каштоўных папер над іх намінальнай вартасцю. Вылічваецца ў працэнтах. Адхіленне курсу ад наміналу ў бок змяншэння наз.дызажыо.
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка. Пл. 0,64 км², даўж. 1,53 км, найб.шыр. 0,71 км, найб.глыб. 3,3 м, даўж. берагавой лініі 4,4 км. Пл. вадазбору 19,4 км². Схілы выш. ад 2 да 12 м. Берагі стромкія, на Пн зліваюцца са схіламі, параслі хмызняком, на З забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае, каля берагоў пясчанае і пясчана-галечнае. Выцякае ручай у воз. Саванар.