востраў у Паўднёва-Кітайскім м., тэр. Кітая. Аддзелены ад мацерыка аднайм. пралівам. Пл. 34 тыс.км². На Пн алювіяльныя раўніны, у цэнтр. і паўд. раёнах горы (выш. да 1867 м, г. Учжышань). Клімат трапічны, мусонны. На раўнінах т-растудз. 16—19 °C, ліп. да 29 °C; ападкаў 1,2—1,5 тыс.мм, у гарах — да 3 тыс.мм за год. Горныя вечназялёныя лясы (пальмы, панданусы, камфаравае і тунгавае дрэвы, бамбук) і хмызнякі. На раўнінах вырошчваюць рыс, бавоўнік, цукр. трыснёг і інш. Рэзерват Лэдун-Цзяньфынлін, некалькі заказнікаў. На Пн — г. Хайкоў.
ХА́ЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія — 7.7.1976),
дзяржаўны дзеяч ФРГ. Юрыст. З 1945 чл.Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949—50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Адэнаўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўтварыў пацыфісцкую Агульнагерм. нар. партыю. З 1957 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнт ФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысцкай дыктатуры.
ХАЙРУ́ЛІН Якун Ісмаілавіч (н. 21.5.1931, г. Самарканд, Узбекістан),
бел. мастак. Скончыў Ташкенцкае маст. вучылішча (1960). У 1958—64 працаваў у Ташкенцкім драм. т-ры (з 1960 гал. мастак). З 1966 у Мінску, у 1969—91 у выд-ве «Беларусь». Працуе ў галіне плаката, жывапісу, акварэлі, афармленчага мастацтва. Сярод лепшых плакатаў: «8-е сакавіка» (1966), «Са святам Перамогі» (1970), «Квітней, краіна родная» (1972), «Пакуль не позна» (1980), «Снід», «Што пакінем нашчадкам», «Чэ Гевара» (усе 1988; за апошні дыплом Міжнар. конкурсу плаката ў Гаване), «Сумленне» (1990), «Я другой такой краіны не ведаю...» (1991), «Уваходзячы ў XXI стагоддзе» (1992), «50 гадоў вызвалення Беларусі» (1994), «Мой амулет» (2000), «Увага. Снід» (2001). Творы вызначаюцца актуальнасцю праблем, лаканізмам выяўл. сродкаў, выкарыстаннем сімвалаў і метафар. Аўтар жывапісных работ «Венецыя. Лагуна», «Гандальер» (абедзве 1996), «Венгрыя. Лотас» (2002).
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыла Казанскі ун-т (1959). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дынамічнай і доплераўскай спектраскапіі ў полідысперсных асяроддзях, асаблівасцях інтэрферэнцыі ў рассейвальных асяроддзях, метадах аптычнай дыягностыкі звышгладкіх люстраў і планарных металазмяшчальных нанаструктур. Распрацавала метадалогію аптычнай дыягностыкі біяфіз. параметраў крыві і біял. тканак, метады вызначэння памераў і аптычных характарыстык слабапаглынальных часцінак з дапамогай шматразовага рассеяння.
Тв.:
Восстановление спектра мнимой части комплексного показателя преломления пигмента «мягких» частиц при их плотной упаковке (разам з Г.С.Дубавай, С.Ф.Шумілінай) // Журн. прикладной спектроскопии. 1981. Т. 34, № 6;
Взаимосвязь угловых и спектральных характеристик поля рассеянного излучения с микротопографическими характеристиками полированных поверхностей (у сааўт.) // Оптика и спектроскопия. 1991. Т. 71, № 6.
1) сярэднетэрміновая арэнда машын і абсталявання (ад 6 мес да 3 гадоў) без перадачы права ўласнасці арандатару.
2) Адна з форм сярэднетэрміновага крэдытавання экспарту без перадачы арандатару права ўласнасці на тавар. Куплены тавар застаецца ва ўласнасці прадаўца, пакуль не будзе ўнесена апошняя частка сумы, якая выплачваецца за яго (тавар выступае як матэрыяльнае забеспячэнне крэдыту).
галандскі дырыжор. З 1964 гал. дырыжор амстэрдамскага арк. «Канцэртгебаў», з 1988 муз. кіраўнік т-ра «Ковент-Гардэн» (Лондан). Працуе таксама з Венскім філарманічным і інш. аркестрамі. Майстар інтэрпрэтацыі музыкі Г.Малера і Дз.Шастаковіча.
горад у Ізраілі. 255 тыс.ж. (1997). Трансп. вузел. Гал. порт краіны на Міжземным моры. Нафтаправоды з Эйлата і Тэль-Авіва. Прам-сць: металургічная, нафтаперапр., хім., тэкст., шкляная, цэм., харчовая. Музеі, у т. л.стараж. мастацтва, сучаснага мастацтва Японіі. Рэшткі крэпасці крыжаносцаў, шпіталя (17 ст.).
горад у В’етнаме, у дэльце р. Хангха (Чырвоная), у зал. Бакбо Паўд.-Кітайскага мора. З прыгарадамі складае асобную адм.-тэр. адзінку. Засн. ў 1870-х г. 1,3 млн.ж. (1984). Трансп. вузел. Буйны марскі порт на ПнУ В’етнама і важны гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: суднабудаванне, харчасмакавая, лёгкая, цэм., судна-, аўта- і інш. рамонтныя прадпрыемствы. Рыбалоўства. Традыц. рамёствы.
рака на У Кітая. Утварае ніжнюю ч. сістэмы рэк Байхэ, Вэйхэ, Юндынхэ, Цзыяхэ і Дацынхэ. Даўж. (ад вусця р. Вэйхэ) 102 км, пл.бас. 280 тыс.км². Цячэ па Вял. Кітайскай раўніне, упадае ў заліў Бахайвань Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 650 м³/с. Суднаходная. На Х. — г. Цяньцзінь.