род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі 3 віды Т.: альпійскі (Th. alpestre), занесены ў Чырв. кнігу, палявы (Th. arvense), пранізаналісты (Th. perfoliatum). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак. Трава Т. палявога мае моцны часночны пах, у насенні да 30% алею. Лек., радзей харч. (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкар. расліны, некат. пустазелле.
зборнік гумарыст. і сатыр. твораў (фацэцый) на польскай і бел. мовах. Складзены ў 1773—98 выкладчыкам бернардзінскага калегіума ў г. Сянно (Віцебская вобл.) К.Жэрай. Уключае 223 анекдатычныя пацешныя і павучальныя гісторыі, якія здарыліся на Піншчыне, Гродзеншчыне, Лепельшчыне, у Гродне, Драгічыне і інш. мясцовасцях Беларусі і Польшчы. Некаторыя маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест. Рукапіс выяўлены і апубл. ў 1893 З.Глогерам.
ТО́РВАЛЬДСЕН (Thorvaldsen) Бертэль (13 або 19.11.1768 або 1770, Капенгаген — 24.3.1844),
дацкі скульптар, адзін з буйнейшых еўрап. майстроў позняга класіцызму. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1781—93). У 1797—1838 працаваў у Неапалі і Рыме, дзе вывучаў ант. пластыку і творы Рафаэля. З 1825 прэзідэнт рымскай акадэміі св. Лукі, з 1833 прэзідэнт АМ у Капенгагене. Творы вылучаюцца строгай гармоніяй кампазіцыі, статычнасцю і стрыманасцю вобразаў, падкрэсленых віртуознай апрацоўкай мармуру: «Ясон» (1802—03), «Амур і Псіхея» (1807), партрэт графіні Е.А.Остэрман-Талстой (1815), «Ганімед корміць Зеўсавага арла» (1817). Выканаў грандыёзны рэльеф «Паход Аляксандра Македонскага» (1812, віла Карлота), конную статую Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1820—29; да 1920 стаяла ў Гомелі каля палаца І.Ф.Паскевіча), помнік Каперніку (1830, абодва ў Варшаве), надмагілле папы Пія VII у саборы св. Пятра ў Рыме (1824—31). Халодная адцягненасць і ідэалізацыя вобразаў зрабілі Т. лідэрам акадэмізму ў скульптуры 1-й пал. 19 ст.
ТО́РВАЛЬД КО́ДРАНСАН (Thorvalde Kodransson; ? — пасля 1002),
ісландскі падарожнік і місіянер 10 ст., адзін з першых апосталаў хрысціянства ў Ісландыі. У час знаходжання ў Саксоніі прыняў хрысціянства. За спробу пашырыць яго на радзіме быў асуджаны да выгнання. Аднак у 1000 хрысціянства ў Ісландыі было прынята ў якасці афіц. рэлігіі. У гэты ж год Т.К. выправіўся ў Святую зямлю, адкуль вяртаўся дамоў праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле ісландскай сагі, «памёр на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны там на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля і людзі лічаць яго святым». Невял. сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Падарожніка» ўдакладняе гэтыя звесткі і дадае, што магіла Т.К. «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле той жа крыніцы, Т.К. быў накіраваны на Русь як афіцыйны прадстаўнік візант. імператара. Месцазнаходжанне «высокай гары ў Дрофне» дакладна не лакалізавана. Звесткі пра Т.К. пацвярджаюць існаванне ў 9—10 ст. цесных сувязей Полацка са Скандынавіяй.
качавыя цюркамоўныя плямёны, якія вылучыліся з племяннога аб’яднання агузаў. Да сярэдзіны 11 ст. выцеснілі печанегаў і пасяліліся ў паўд.-рус. стэпах. Як саюзнікі кіеўскага кн. Уладзіміра Святаславіча ўдзельнічалі ў 985 у паходзе на Балгарыю Волжска-Камскую. У 1060 разгромлены аб’яднанымі войскамі стараж.-рус. князёў. У 1116 частка Т. разам з печанегамі атрымала паражэнне ад полаўцаў і перасялілася на Русь. Т. рассяліліся ў бас.р. Рось (прыток Дняпра), дзе пабудавалі г. Торчаск; паступова яны перайшлі да аселасці і сталі займацца земляробствам. Т. удзельнічалі ў барацьбе супраць полаўцаў на баку стараж.-рус. князёў. Частка Т. аславянілася, астатнія асіміляваны полаўцамі.
ТО́РМАЗ (ад грэч. tormos адтуліна для цвіка, які затрымлівае вярчэнне кола),
прыстасаванне, што стварае супраціўленне руху для спынення, рэгулявання скорасці ці ўтрымання на месцы
Дзеянне Т. грунтуецца на пераўтварэнні кінетычнай энергіі руху ў цеплавую пры трэнні паміж элементамі. Найб. пашыраны Т. фрыкцыйныя, якія паводле канструкцыі рабочых элементаў падзяляюцца на калодачныя, дыскавыя, стужачныя і канічныя. Бываюць таксама Т. аэрадынамічныя, гідраўл. і электра-1 дынамічныя. Выкарыстоўваюцца для рэгулявання скорасці руху.
Схема калодачнага тормаза: 1 — барабан; 2 — нерухомая вось; 3, 5 — калодкі; 4 — шарнір; P1, P2 — сілы, што дзейнічаюць на калодкі.
трансп. машын, а таксама рухомых дэталей машын-прылад.
эстонскі кампазітар, фалькларыст. Нар.арт. Эстоніі (1975). Нар.арт.СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956). Працуе ў розных жанрах. Прапагандыст стараж.нар. песні, шырока спалучае рысы фальклору з разнастайнымі стылявымі сістэмамі сучаснай музыкі. Сярод твораў: опера «Лебядзіны палёт» (паст. 1965), балет-кантата «Эстонскія балады» (паст. 1980), творы для хору a capella, у т. л. «Кіхнускія вясельныя песні» (1959), «Эстонскія каляндарныя песні» (1967; 5 цыклаў), «Малюнкі прыроды» (1969), «Балада аб Маар’ямаа» (1972), «Закляцце жалеза» (1972; з шаманскім бубнам), «Латышскія бурдонныя песні» (1982) і інш., музыка да спектакляў драм.т-ра і кінафільмаў. Дзярж. прэміі Эстоніі 1970, 1972. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Літ.:
Бобыкина И. В.Тормис: Очерк жизни и творчества. М., 1989.
ТО́РМЫШАЎ Юрый Іванавіч (н. 23.4.1937, г. Таганрог Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1964). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1979 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэхн. сродках узаемадзеяння чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі. Распрацаваў спосабы фарміравання і сціскання бінарных графічных відарысаў, метады пёравага інтэрфейсу чалавека з ЭВМ.
Тв.:
Методы и средства формирования шаговых траекторий. Мн., 1980 (разам з М.П.Федарэнкам);
Технические средства машинной графики. Мн., 1987;
Технические средства ЭВМ: Устройства ввода-вывода. Мн., 1991 (у сааўт.).
ТО́РНДАЙК (Thorndik) Сібіл (24.10.1882, г. Гейнсбара, Вялікабрытанія —9.6.1976),
англійская актрыса. Муз. адукацыю атрымала ў школе «Гілдхол-скул», тэатр. — у акадэміі Б.Грыта. На сцэне з 1904. З 1908 выступала ў трупах А.Э.Хорнімен і Ч.Фромана. У 1914, потым у розныя гады працавала ў т-ры «Олд Вік» і інш. т-рах Лондана. Валодала віртуозным акцёрскім майстэрствам, рамантычна прыўзнятым і быт. стылямі ігры. Сярод роляў: лэдзі Макбет («Макбет» У.Шэкспіра), Гекуба («Траянкі» Эўрыпіда), Іакаста («Цар Эдып» Сафокла), Іаана («Святая Іаанна» Б.Шоу) і інш.
ТО́РНДАЙК (Thorndike) Эдуард Лі (31.8.1874, г. Уільямсберг, штат Масачусетс, ЗША — 9.8.1949),
амерыканскі псіхолаг і педагог. Чл.Нац.АН ЗША. З 1904 праф. Калумбійскага ун-та і пед. каледжа ў Нью-Йорку. З 1924 адзін з рэдактараў час. «Journal of genetic psychology» («Часопіс генетычнай псіхалогіі»), з 1926 — «Genetic psychology monographs» («Манаграфіі генетычнай псіхалогіі»). У працы «Розум жывёл» (1898) Т., уяўляючы інтэлект жывёл як інструмент прыстасавання да навакольнага асяроддзя, сфармуляваў закон «спроб і памылак»: спробы, якія выпадкова былі ўдалымі, замацоўваюцца і ствараюць уражанне мэтанакіраваных паводзін. Яго праца «Педагагічная псіхалогія» (1903) зрабіла ўплыў на развіццё тэорыі навучання ў ЗША, у т. л. на канцэпцыі праграмаванага навучання. Ён распрацоўваў праблемы навыкаў, паводзінскай псіхалогіі, сфармуляваў «закон праектавання», «закон эфектаў», «закон гатоўнасці» і інш. Т. належыць серыя прац па псіхалогіі навучання арыфметыцы, алгебры, мове, чытанню. Ён распрацаваў уласную сістэму тэстаў для колькаснага вымярэння ўзроўню псіхічнага развіцця. Даследаванні Т. даюць падставу сцвярджаць, што ён падрыхтаваў узнікненне біхевіярызму.