ТО́РМІС (Tormis) Вельё (7.8.1930, пас. Куусалу Хар’юскага пав., Эстонія),
эстонскі кампазітар, фалькларыст. Нар. арт. Эстоніі (1975). Нар. арт. СССР (1987). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1956). Працуе ў розных жанрах. Прапагандыст стараж. нар. песні, шырока спалучае рысы фальклору з разнастайнымі стылявымі сістэмамі сучаснай музыкі. Сярод твораў: опера «Лебядзіны палёт» (паст. 1965), балет-кантата «Эстонскія балады» (паст. 1980), творы для хору a capella, у т. л. «Кіхнускія вясельныя песні» (1959), «Эстонскія каляндарныя песні» (1967; 5 цыклаў), «Малюнкі прыроды» (1969), «Балада аб Маар’ямаа» (1972), «Закляцце жалеза» (1972; з шаманскім бубнам), «Латышскія бурдонныя песні» (1982) і інш., музыка да спектакляў драм. т-ра і кінафільмаў. Дзярж. прэміі Эстоніі 1970, 1972. Дзярж. прэмія СССР 1974.
Літ.:
Бобыкина И. В.Тормис: Очерк жизни и творчества. М., 1989.
Т.А.Дубкова.
т. 15, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)