у германа-скандынаўскай міфалогіі бог грому, буры і ўрадлівасці, асілак, які абараняе багоў і людзей ад волатаў і страшэнных пачвар. Паводле «Прароцтва вёльвы», Т. у апошняй бітве перад канцом свету забівае сусв. змея Ёрмунганда, але і сам гіне ад яго атрутных укусаў.
Тор. Бронзавая статуэтка, знойдзеная ў Ісландыі. Каля 1000.
геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжыць у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ём V Т. вылічваецца паводле формул S = 4π2ar, V = 2π2ar2, дзе r — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Тор: r — радыус круга; a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
ТО́РА (Thoreau) Генры Дэйвід (12.7.1817, г. Конкард, штат Масачусетс, ЗША — 6.5.1862),
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1837). Зблізіўся з Р.У.Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. Друкаваўся з 1840. Філас. проза «Уолдэн, або Жыццё ў лесе» (1854) — рамант. рабінзанада пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад цывілізацыі «спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататак-дзённікаў, у т. л. кніг «Тыдзень на Конкардзе і Мерымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апубл. 1864), «Янкі ў Канадзе» (апубл. 1866), вершаў, перакладаў, неапубл. запісаў пра індзейцаў.
Тв.:
Рус.пер. — Уолден. или Жизнь в лесу. 2 изд. М., 1980.
Літ.:
Осипова Э.Ф. Генри Торо: Очерк творчества. Л., 1985.
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 60 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Амерыкі. На Беларусі 3 віды Т.: альпійскі (Th. alpestre), занесены ў Чырв. кнігу, палявы (Th. arvense), пранізаналісты (Th. perfoliatum). Трапляюцца на палях, пустках, уздоўж дарог.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, простыя або галінастыя. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы, чаранковае, суцэльнае, зубчастае ці хвалістае, сцябловае — сядзячае, вузкасэрцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, сабраныя ў верхавінкавыя гронкападобныя суквецці. Плод — стручочак. Трава Т. палявога мае моцны часночны пах, у насенні да 30% алею. Лек., радзей харч. (салатныя, насенне для гарчыцы), дэкар. расліны, некат. пустазелле.
зборнік гумарыст. і сатыр. твораў (фацэцый) на польскай і бел. мовах. Складзены ў 1773—98 выкладчыкам бернардзінскага калегіума ў г. Сянно (Віцебская вобл.) К.Жэрай. Уключае 223 анекдатычныя пацешныя і павучальныя гісторыі, якія здарыліся на Піншчыне, Гродзеншчыне, Лепельшчыне, у Гродне, Драгічыне і інш. мясцовасцях Беларусі і Польшчы. Некаторыя маюць антыклерыкальны і антыпрыгонніцкі змест. Рукапіс выяўлены і апубл. ў 1893 З.Глогерам.
ТО́РВАЛЬДСЕН (Thorvaldsen) Бертэль (13 або 19.11.1768 або 1770, Капенгаген — 24.3.1844),
дацкі скульптар, адзін з буйнейшых еўрап. майстроў позняга класіцызму. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1781—93). У 1797—1838 працаваў у Неапалі і Рыме, дзе вывучаў ант. пластыку і творы Рафаэля. З 1825 прэзідэнт рымскай акадэміі св. Лукі, з 1833 прэзідэнт АМ у Капенгагене. Творы вылучаюцца строгай гармоніяй кампазіцыі, статычнасцю і стрыманасцю вобразаў, падкрэсленых віртуознай апрацоўкай мармуру: «Ясон» (1802—03), «Амур і Псіхея» (1807), партрэт графіні Е.А.Остэрман-Талстой (1815), «Ганімед корміць Зеўсавага арла» (1817). Выканаў грандыёзны рэльеф «Паход Аляксандра Македонскага» (1812, віла Карлота), конную статую Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1820—29; да 1920 стаяла ў Гомелі каля палаца І.Ф.Паскевіча), помнік Каперніку (1830, абодва ў Варшаве), надмагілле папы Пія VII у саборы св. Пятра ў Рыме (1824—31). Халодная адцягненасць і ідэалізацыя вобразаў зрабілі Т. лідэрам акадэмізму ў скульптуры 1-й пал. 19 ст.
ТО́РВАЛЬД КО́ДРАНСАН (Thorvalde Kodransson; ? — пасля 1002),
ісландскі падарожнік і місіянер 10 ст., адзін з першых апосталаў хрысціянства ў Ісландыі. У час знаходжання ў Саксоніі прыняў хрысціянства. За спробу пашырыць яго на радзіме быў асуджаны да выгнання. Аднак у 1000 хрысціянства ў Ісландыі было прынята ў якасці афіц. рэлігіі. У гэты ж год Т.К. выправіўся ў Святую зямлю, адкуль вяртаўся дамоў праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле ісландскай сагі, «памёр на Русі, недалёка ад Полацка (Palteskja) і пахаваны там на гары пры царкве св. Яна Хрысціцеля і людзі лічаць яго святым». Невял. сага (татра) «Пра Торвальда Вялікага Падарожніка» ўдакладняе гэтыя звесткі і дадае, што магіла Т.К. «пад высокай гарой у Дрофне (Drafn) пры царкве св. Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Паводле той жа крыніцы, Т.К. быў накіраваны на Русь як афіцыйны прадстаўнік візант. імператара. Месцазнаходжанне «высокай гары ў Дрофне» дакладна не лакалізавана. Звесткі пра Т.К. пацвярджаюць існаванне ў 9—10 ст. цесных сувязей Полацка са Скандынавіяй.