ТО́РА (Thoreau) Генры Дэйвід (12.7.1817, г. Конкард, штат Масачусетс, ЗША — 6.5.1862),
амерыканскі пісьменнік. Скончыў Гарвардскі ун-т (1837). Зблізіўся з Р.У.Эмерсанам, прымкнуў да трансцэндэнталістаў. Друкаваўся з 1840. Філас. проза «Уолдэн, або Жыццё ў лесе» (1854) — рамант. рабінзанада пра жыццё чалавека ў свеце прыроды як магчымасць выратавання асобы ад цывілізацыі «спажывання». Аўтар памфлетаў «Грамадзянская непакорнасць» (1849), «Рабства ў Масачусетсе» (1854), прамоў у абарону неграў, дарожных нататак-дзённікаў, у т. л. кніг «Тыдзень на Конкардзе і Мерымаку» (1849), «Мэнскія лясы» (апубл. 1864), «Янкі ў Канадзе» (апубл. 1866), вершаў, перакладаў, неапубл. запісаў пра індзейцаў.
Тв.:
Рус. пер. — Уолден. или Жизнь в лесу. 2 изд. М., 1980.
Літ.:
Осипова Э.Ф. Генри Торо: Очерк творчества. Л., 1985.
Т.Я.Камароўская.
т. 15, с. 489
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)