месца такавання палігамных відаў птушак (цецерукоў, глушцоў, рабчыкаў, турухтанаў і інш.). У шэрагу відаў Т. многія гады знаходзіцца на пэўным месцы. Памеры — ад невял. пляцовак да 100 га і больш.
пляцоўка для абмалоту і ачысткі збожжа. Звычайна робіцца глінабітным у гумне. На Пн Беларусі — само гумно. Часам Т. наз. земляную (часцей глінабітную) падлогу ў якім-н. памяшканні, напр., у сенцах. Сучасны Т. — крытая пляцоўка, дзе на спец. агрэгатах сушаць і ачышчаюць зерне.
упарадкаваны рух эл. зарадаў у правадніках (гл.Віхравыя токі, Ток зрушэння, Электрычны ток). Блукаючыя Т. — эл. токі, якія праходзяць у зямлі пры яе выкарыстанні як токаправоднага асяроддзя.
ТО́КА Салчак Калбакхарэкавіч (15.12.1901, мяст. Мерген, цяпер Каа-Хемскі р-н, Тыва — 11.5.1973),
тывінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Камуніст.ун-тпрац. Усходу ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1935. Аўтар п’ес «Жанчына» (1935), «Узун-Кара і Семіс-Кара» (1937), «Ажыццёўленая мара» (1954), аўтабіягр. аповесці «Слова арата» (кн. 1—2, 1950—56, кн. 3 — «Новая Тува», 1964), дакумент. аповесці «Чаго не бачыў бацька — сын убачыць» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Рус.пер. — Обновление. Очерки. Статьи. Кызыл, 1967;
Слово арата. Кн. 1—3. М., 1972.
Літ.:
Хадаханэ М.А. Салчак Тока и тувинская проза // Хадаханэ М.А. Тувинская проза. Кызыл, 1968.
руская пісьменніца. Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1967). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Пра тое, чаго не было» (1969). У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Калі стала трошкі цяплей» (1972), «Лятаючыя арэлі» (1978), «Карыда» (1993), «Дзень без хлусні» (1994) і інш. канфлікт асобы з абывацельскім цвярозым сэнсам, пошукі ідэалу, тэма кахання. Прозе Т. уласцівы тонкі псіхалагізм, шчырасць, адкрытасць фіналу, гумар, іронія. Аўтар п’ес, сцэнарыяў фільмаў «Урок літаратуры» (1968), «Джэнтльмены ўдачы» (1972; разам з Г.Данелія), «Міміно» (1978; разам з Р.Габрыядзе і Данелія), «Ішоў сабака па раялі» (1979) і інш.
ТО́КАРАЎ Генадзь Барысавіч (н. 9.12.1931, г. Смаленск, Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю ў Смаленску (1955). З 1956 працуе ў Брэсцкім т-ры драмы і музыкі. Выканаўца драм., характарных роляў. Стварыў пераканаўчыя сцэн. вобразы сучаснікаў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В.Розава), Сеўка («Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева), Цімур Зямны («Лейтэнанты» А.Пінчука) і інш. Адметнай характарнасцю, мяккім гумарам, пластычнай выразнасцю і сатыр. завостранасцю пазначаны яго пазнейшыя работы: Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К.Губарэвіча), Нічыпар («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Скаромны («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В.Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана) і інш. Сярод інш. роляў: Дук («...Выратаваць хачу зямную прыгажосць...» паводле твораў А.Пушкіна), Бальшынцаў («Месяц у вёсцы» І.Тургенева), Антоніо («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ), Гжэгаж («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка).
ТО́КАРАЎ Фёдар Васілевіч (14.6.1871, станіца Егарлыкская Растоўскай вобл., Расія — 7.6.1969),
расійскі канструктар стралковай зброі. Д-ртэхн.н. (1940). Герой Сац. Працы (1940). Скончыў казацкае юнкерскае вучылішча (1900). У 1907 перарабіў магазінную вінтоўку ўзору 1891 у аўтаматычную. З 1916 на зброевым з-дзе. У 1927 сканструяваў пісталет-кулямёт (аўтамат) пад рэвальверны патрон, у 1930—40-х г. самазарадны пісталет ТТ, самазарадныя вінтоўкі СВТ-38, СВТ-40, аўтам. вінтоўку АВТ-40 (выкарыстоўваліся ў Вял.Айч. вайну). Дзярж. прэмія СССР 1941.
дзеючы вулкан у цэнтр.ч. в-ва Хакайда, у Японіі. Складзены з андэзітаў. Расчлянёны эрозіяй на некалькі пікаў выш. да 2077 м. Апошняе вывяржэнне ў 1962. Б.ч. года ўкрыты снегам. Тэрмальныя крыніцы. У складзе нац. парку Дайсецудзан. Радовішча серы.
горад, сталіца Японіі. Знаходзіцца на ПдУ в-ва Хонсю, на раўніне Канто, каля ўпадзення рэк Суміда і Тама ў бухту Сінагава Такійскага зал. Ціхага акіяна. Адзін з найбуйнейшых гарадоў свету. У т.зв. сталічны раён уваходзяць гарады і нас. пункты 4 прэфектур, 34 750 тыс.ж. (2000). Т. — гал. вузел чыгунак і аўтадарог краіны, буйны порт (штогадовы грузаабарот больш за 80 млн.т). Міжнар. аэрапорты Ханеда і Нарыта. Вузел скорасных чыгунак і нац. аўтастрад. У Т. ствараецца каля 30% валавога ўнутр. прадукту краіны. Таварныя, фондавыя і валютныя біржы, штаб-кватэры яп. і замежных манаполій, банкі, страхавыя і трансп. кампаніі. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (трансп. сродкі, станкі, дакладныя прылады, эл.-тэхн. і электроннае абсталяванне), металургічная, хім. (лякарствы, касметыка, фотатавары, лакі, фарбы і інш.), нафтаперапр. і нафтахім. (у т. л. валокны, пластмасы), паліграф. (каля 50% вытв-сці ў краіне), харч., лёгкая, вытв-сць цацак і інш. Метрапалітэн. Такійскія дзярж. і муніцыпальны ун-ты, прыватныя ун-ты Васэда, Кэйо, Мэйдзі. Яп.АН. Яп. акадэмія мастацтваў. Нац. даследчы цэнтр абароны ад стыхійных бедстваў. Тэатры, у т. л.нац. тэатр Кабукі. Больш за 30 музеяў. Цэнтр турызму міжнар. значэння.
У 1457 на месцы сучаснага Т. пабудаваны замак Эда, вакол якога пачалі расці пасяленні рамеснікаў і гандляроў. У канцы 16 ст. замкам завалодаў заснавальнік 3-й дынастыі сёгунаў (правіцеляў) Японіі Іэясу Такугава. На працягу перыяду праўлення сёгунаў Такугава (1603—1867) Эда быў іх рэзідэнцыяй (афіц. сталіца г. Кіёта). У 18 ст. Эда — адзін з найбуйн. гарадоў свету (у 1787—1,3 млн.чал.). У 1869 у Эда перанесена з Кіёта рэзідэнцыя імператара, горад стаў сталіцай Японіі і перайменаваны ў Т. («усходняя сталіца»), У 2-й пал. 19 ст. тут развіваліся шаўковая, лакавая, фаянсавая і эмалевая, з канца 19 ст. — машына- і суднабудаўнічая прам-сць. У 1923 амаль палавіна горада знішчана землетрасеннем і пажарамі. У 1944—45 многія кварталы зруйнаваны бамбардзіроўкамі амер. авіяцыі. У 1948 у Т. адбыўся судовы працэс над гал. японскімі ваен. злачынцамі (гл.Такійскі працэс). Месца правядзення XVIII Алімп. гульняў (1964).
Гістарычна Т. падзяляецца на Стары горад і Новы горад. Цэнтр забудаваны шчыльна, ускраіны — нераўнамерна. У цэнтры знаходзяцца: комплекс імператарскага палаца (1457, пашыраны ў 1624—44, да 1869 замак Эда — узор яп. замкавай архітэктуры перыяду Эда); палацавы комплекс (каля 1600, перабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст.), новы палац (1960); паркі Рыкугіен (1695—1702) і Уэна са званіцай 17 ст.; сінтаісцкія храмы Тосёгу (сучасны выгляд з 17 ст.) і Мэйдзі (канец 19 ст.), свяцілішча Ясукуні (1919); будыйскі храм Канон (засн. у 7 ст., адноўлены ў 1955).
Сярод значных будынкаў: палац Акасака (1899—1908, арх. А.Катаяма), парламент (1918—36), т-р Кабукі (1924, арх. С.Акада), цэнтр. тэлеграф (1925, арх. М.Ямада). Вылучаюцца пабудовы К.Тангэ, К.Маэкава — шпіталь Кэйо (1948), Метраполітэн фестывал хол (1958—61), комплекс ун-та Гакусёін (1959—60), грамадскія і жылыя будынкі. У 2-й пал. 20 ст. створаны новыя гар. цэнтры Т. з вышыннымі і падземнымі збудаваннямі, жылымі дамамі.