ТО́КАРАВА Вікторыя Самойлаўна (н. 20.11.1937, С.-Пецярбург),

руская пісьменніца. Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1967). Друкуецца з 1964. Першая кніга — «Пра тое, чаго не было» (1969). У зб-ках аповесцей і апавяданняў «Калі стала трошкі цяплей» (1972), «Лятаючыя арэлі» (1978), «Карыда» (1993), «Дзень без хлусні» (1994) і інш. канфлікт асобы з абывацельскім цвярозым сэнсам, пошукі ідэалу, тэма кахання. Прозе Т. уласцівы тонкі псіхалагізм, шчырасць, адкрытасць фіналу, гумар, іронія. Аўтар п’ес, сцэнарыяў фільмаў «Урок літаратуры» (1968), «Джэнтльмены ўдачы» (1972; разам з Г.​Данелія), «Міміно» (1978; разам з Р.​Габрыядзе і Данелія), «Ішоў сабака па раялі» (1979) і інш.

Тв.:

Телохранитель: Рассказы. М., 1998;

Банкетный зал. М., 2000;

Стрелец. М., 2001.

т. 15, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)