ТО́КА Салчак Калбакхарэкавіч (15.12.1901, мяст. Мерген, цяпер Каа-Хемскі р-н, Тыва — 11.5.1973),
тывінскі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Камуніст. ун-т прац. Усходу ў Маскве (1929). Друкаваўся з 1935. Аўтар п’ес «Жанчына» (1935), «Узун-Кара і Семіс-Кара» (1937), «Ажыццёўленая мара» (1954), аўтабіягр. аповесці «Слова арата» (кн. 1—2, 1950—56, кн. 3 — «Новая Тува», 1964), дакумент. аповесці «Чаго не бачыў бацька — сын убачыць» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Рус. пер. — Обновление. Очерки. Статьи. Кызыл, 1967;
Слово арата. Кн. 1—3. М., 1972.
Літ.:
Хадаханэ М.А. Салчак Тока и тувинская проза // Хадаханэ М.А. Тувинская проза. Кызыл, 1968.
А.К.Гардзіцкі.
т. 15, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)