Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТО́ЗІК Анатолій Афанасьевіч (н. 13.3.1949, в. Казанск Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. дзяржаўны дзеяч, гісторык. Канд. гіст. н. (1974), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1980). З 1974 на выкладчыцкай і камсам. рабоце ў БДУ, з 1979 у органах дзярж. бяспекі СССР, нач. кафедры, нам. нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1994 нач. аддзела Савета Бяспекі, з 1995 нам. дзярж. сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. З 2000 Старшыня К-та дзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь. Асн. навук. даследаванні па гісторыі патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў 1941—44, органаў дзярж. бяспекі БССР, тэарэт. праблемах забеспячэння нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў прац «Усенародная барацьба ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1983), «Палітыка-метадалагічныя асновы дзейнасці органаў дзяржбяспекі СССР» (ч. 1—3, 1988) і інш.

Тв.:

В дни суровых испытаний: Укрепление рядов КП(б)Б в условиях подполья в годы Великой Отечественной войны (1941—1944). Мн., 1981;

Реакционная сущность современного национализма. Мн., 1985;

Союз — наша судьба (о проблемах сохранения союзной государственности). Мн., 1991;

Межэтнические отношения в Республике Беларусь как фактор ее национальной безопасности. Мн., 1994;

Органы госбезопасности БССР в годы Великой Отечественной войны (1941—1945). Мн., 1994;

Актуальные вопросы реализации Концепции национальной безопасности Республики Беларусь. Мн., 1997.

А.А.Тозік.

т. 15, с. 481