ТО́РНДАЙК (Thorndik) Сібіл (24.10.1882, г. Гейнсбара, Вялікабрытанія —9.6.1976),

англійская актрыса. Муз. адукацыю атрымала ў школе «Гілдхол-скул», тэатр. — у акадэміі Б.​Грыта. На сцэне з 1904. З 1908 выступала ў трупах А.​Э.​Хорнімен і Ч.​Фромана. У 1914, потым у розныя гады працавала ў т-ры «Олд Вік» і інш. т-рах Лондана. Валодала віртуозным акцёрскім майстэрствам, рамантычна прыўзнятым і быт. стылямі ігры. Сярод роляў: лэдзі Макбет («Макбет» У.​Шэкспіра), Гекуба («Траянкі» Эўрыпіда), Іакаста («Цар Эдып» Сафокла), Іаана («Святая Іаанна» Б.​Шоу) і інш.

Літ.:

Друзина М. Сибил Торндайк. Л., 1972.

т. 15, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)