1) прыналежнасць чаго-н.; пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць гал. элемент кампазіцыі.
2) У тэатры — прадметы бутафорыі або рэквізіту.
3) У выяўленчым мастацтве — прадметы другараднага значэння, дапаможныя дэталі гал. выявы, якія паглыбляюць яе характарыстыку, часам нясуць сэнсавую і эмац. нагрузку, выконваюць функцыю, уласцівую атрыбуту ці сімвалу. У партрэце гэта дэталі інтэр’ера, касцюма, што дапаўняюць задуму аўтара твора.
(н. 9.10.1924, в. Кунтараўка Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзярж. і парт. дзеяч БССР. Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1944 на камсамольскай рабоце ў Арэнбургскай, Баранавіцкай і Гродзенскай абл. З 1953 сакратар, 2-і, 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1957 сакратар ЦКВЛКСМ. З 1959 нам. старшыні К-та дзярж. бяспекі пры СМБССР, у 1960—65 міністр унутр. спраў БССР. З 1965 1-ы сакратар Віцебскага абкома КПБ. З 1971 2-і сакратар ЦККПБ. З 1978 Старшыня СМБССР. У 1983—85 Надзвычайны і Паўнамоцны пасол СССР у ПНР. У 1985—89 старшыня Дзярж.к-таСССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Дэп. ВС БССР 1955—67, 1971—83, ВС СССР 1966—84, 1986—90, чл. Прэзідыума ВС БССР 1975—83.
рускі пісьменнік. Сын А.С.Гінзбург. Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1956). З 1980 жыве за мяжой. На пач.літ. творчасці перавагу аддаваў творам пра жыццё моладзі, напісаным у жанры т.зв. «спавядальнай» прозы — аповесць «Калегі» (1960, аднайм. фільм 1963), раман «Зорны білет» (1961), зб-кі «Катапульта» (1964), «На паўдарозе да Месяца» (1966). Аўтар сатыр.-фантаст. аповесці «Затавараная бачкатара» (1968), раманаў «Пошукі жанру» (1978), «Апёк» (1980), «Востраў Крым» (1981), кнігі пра Амерыку «У пошуках сумнага бэбі» (1986).
(н. 1.2.1935, в. Гібліцы Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
расійскі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1976, 1980), лётчык-касманаўт СССР (1976). Канд.тэхн. н. (1981). Скончыў Усесаюзны політэхн.ін-т (1963). З 1973 у атрадзе касманаўтаў. Як бортінжынер здзейсніў касм. палёты: разам з В.Ф.Быкоўскім на караблі «Саюз-22» (15—23.9.1976), з Ю.В.Малышавым на караблі «Саюз Т-2» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-36» (5—9.6.1980). У космасе правёў 11,8 сут.
бел. біяфізік. Д-рбіял. н. (1985). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1966 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай фармакалогіі ўзбудлівых мембран, структурных перабудовах і міжмалекулярных узаемадзеяннях у біял. мембранах, механізмах іоннага транспарту ў норме і паталогіі.
Тв.:
Кооперативные переходы белков в клетке. Мн., 1970 (разам з С.В.Коневым, Я.А.Чарніцкім);
Объёмная регуляция Na+/H+-обмена в эритроцитах крысы: эффект валиномицина (у сааўт.) // Биол. мембраны. 1993. Т. 10. № 2.
HbO2, злучаны з кіслародам гемаглабін. Пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак і вызначае ярка-чырвоны колер артэрыяльнай крыві. На ўтварэнне і дысацыяцыю HbO2 у арганізме ўплывае канцэнтрацыя вуглякіслага газу (CO2), pH і інш. фактары. Чым больш даступны кісларод для жывёліны, тым меншая роднасць гемаглабіну яе крыві да кіслароду (напр., у наземных жывёл яна меншая, чым у водных).
працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкар. выгляд (гл.Паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл.Вараненне), хімічным (з дапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спец. рэчываў) і электрахім. анодным (гл.Анадзіраванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада-, самалёта-, машынабудаванні, для аддзелкі буд. і арх. дэталяў, метал. вырабаў быт. прызначэння. Гл. таксама Акаліна, Акісленне металаў.
ферменты класа аксідарэдуктазаў, што каталізуюць у жывых клетках акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі, акцэптарам вадароду ў якіх з’яўляецца кісларод паветра. Пры гэтым утвараецца вада або перакіс вадароду (H2O2). Паводле структуры адрозніваюць аксідазы-металаферменты (напр., тыразіназа і аскарбінатаксідаза маюць медзь) і аксідазы-флавапратэіды (напр., глюкозааксідаза). Кафермент многіх аксідазаў — вытворныя вітаміну B2 — ФАД або ФМН. Аксідазы адыгрываюць значную ролю ў катабалізме (распадзе) і дэтаксікацыі розных злучэнняў (напр., монаамінаксідаза разбурае біягенныя аміны).
клас ферментаў, якія каталізуюць акісляльнааднаўленчыя рэакцыі. Трапляюцца ва ўсіх жывых клетках і адыгрываюць значную ролю ў забеспячэнні іх энергіяй. У залежнасці ад характару акісляльнай групы аксідарэдуктазы падзяляюць на падкласы, якія дзейнічаюць на спіртавую, альдэгідную або кетонную, этыльную і інш. групы. Акцэптарамі электронаў і пратонаў з’яўляюцца НАД, НАФД, цытахромы, хіноны і інш. злучэнні. Вядома больш за 200 аксідарэдуктазаў, найбольш значныя: дэгідрагеназы (пераносяць вадарод і электроны пры дыханні і фотасінтэзе), аксідазы, пераксідазы, гідраксідазы, аксігеназы.