(11.7.1883, Полацкі пав. Віцебскай губ. — 4.7.1969),
бел. альголаг. Скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу (1906—12). З 1920 у віцебскіх настаўніцкім і пед. ін-тах, БДУ. Адзін з першых даследчыкаў альгафлоры на Беларусі, вывучала яе відавы і колькасны склад, біямасу фітапланктону вадаёмаў Беларусі.
рускі артыст балета. Засл.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1965, педагог М.Ліепа), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1978). З 1905 у Вял. т-ры. Найб. блізкія Акімаву партыі сучасных балетаў з вострай харэагр. лексікай: Іванушка («Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Сяргей («Ангара» А.Эшпая, Дзярж. прэмія СССР 1977), Курбскі («Іван Грозны» С.Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966).
рускі фізікахімік. Чл.-кар.АНСССР (1939). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1926). Працаваў у авіяц. прам-сці (1927—47). З 1949 дырэктар Ін-та фіз. хіміі АНСССР. Распрацаваў тэорыю карозіі металаў (1933—38), класіфікацыю метадаў выпрабавання на карозію, стварыў тэхналогію атрымання гарачатрывалага сплаву для дэталяў авіяц. рухавікоў і шэраг марак нержавейнай сталі. Тры Дзярж. прэміі СССР.
Тв.:
Основы учения о коррозии и защите металлов. М., 1946.
рускі жывапісец, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1764—73) у А.П.Ласенкі. У 1779—1800 выкладчык, дырэктар Пецярбургскай АМ. Творы: «Вялікі князь Святаслаў, які цалуе маці і дзяцей сваіх пасля вяртання з Дуная ў Кіеў» (1773), «Геркулес на раздарожжы» (1801).
Тв.:
Краткое историческое известие о некоторых Российских художниках // Северный вестн. 1804. Ч. 1. № 3.
рускі рэжысёр і мастак. Нар.арт.СССР (1960). Праф. (1960). Вучыўся ў Новай маст. студыі ў Петраградзе (1915—19). З 1922 тэатр. мастак, рэжысёр. У 1935—49 і з 1955 маст. кіраўнік Ленінградскага т-ра камедыі. Лепшыя спектаклі, якія паставіў і аформіў Акімаў, адметныя тонкай іроніяй, дакладнасцю характарыстык: «Звычайны цуд», «Дракон» Я.Шварца, «Дон Жуан» Дж.Байрана, «Стракатыя апавяданні» паводле А.Чэхава і інш. Аўтар графічных работ (кніжная ілюстрацыя, партрэт, тэатр. афіша).
Дзейнічаў з 1907 у маёнтку Акімаўскае Слуцкага пав. Вырабляў дробны с.-г. інвентар. У 1914 працавала больш за 50 рабочых. У 1921 рэарганізаваны ў с.-г. майстэрню.
дзярж., паліт. і грамадскі дзеяч Філіпін. Атрымала вышэйшую філал. і юрыд. адукацыю ў Нью-Йорку і Маніле. У 1980—83 у эміграцыі ў ЗША з мужам Б.Акіна, лідэрам апазіцыі рэжыму Ф.Маркаса. Пасля забойства мужа (1983) узначаліла апазіцыю. У лют. 1986—крас. 1992 прэзідэнт Філіпін.
самы вялікі востраў архіпелага Рукю, у Японіі. Пл. 1254 км². Берагі моцна парэзаны, акаймаваны каралавымі рыфамі. На ПнУ і ў цэнтр. частцы Акінава нізкагор’і (выш. да 498 м), складзены пераважна са сланцаў, вапнякоў і пясчанікаў. Астатняя тэрыторыя — нізінная раўніна. Клімат трапічны, мусонны, ападкаў 1,3—2 тыс.мм за год, летам і восенню — тайфуны. На месцы вільготных трапічных лясоў зараснікі бамбуку, хмызнякоў, рысавыя палеткі, плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу. Гал. горад — Наха. На Акінаве размешчаны амерыканскія ваенныя базы.
кароткі (40—60 см) меч ці кінжал, традыцыйная зброя стараж. іранамоўных народаў (персаў, сакаў, саўраматаў, скіфаў). На Беларусі знойдзены 2 акінкі паблізу в. Асарэвічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл.