грызуны падсям. хамяковых. 40 родаў, 96 відаў. Пашыраны ўсюды за выключэннем Антарктыкі і Аўстралійска-Малайскай вобл. Жывуць у розных ландшафтах, большасць норныя. Найб.вял. роды Х.: беланогія (Peromyscus, 49 відаў), паўд.-амер. палявыя (Akodon, 33 віды).
Даўж. цела 5—25 см, хваста 0,7—21,5 см. Нагадваюць мышэй. Валасяное покрыва густое і мяккае, пераважна аднатоннае, на спіне ад светла- да цёмна-карычневага, на бруху святлейшае. Канечнасці 5-пальцыя, пальцы з Моднымі кіпцюрамі. Нараджаюць да 20 дзіцянят. Кормяцца раслінамі (насенне, ягады, вегетатыўныя ч.), насякомымі. Шкоднікі сельскай гаспадаркі. Пераносчыкі інфекц. хвароб. Маюць прамысл. значэнне.
ХАН (ад цюрк. хаган, хакан, каган — уладар, манарх),
цюркскі і мангольскі тытул. Першапачаткова абазначаў правадыра племя (напр., у качэўнікаў Ірана і Афганістана). Пры Сельджукідах і харэзмшахах — княжацкі тытул. У манг. імперыі 13—14 ст. правіцель улуса, а пасля яе распаду — тытул гасудара ў татарскіх дзяржавах (ханствах); у Асманскай імперыі Х. — тытул султана. У Іране пры Сефевідах Х. — правіцель вобласці, а таксама адзін з тытулаў ваен.-феад. знаці.
старажытная, даізраільская назва тэр. Палесціны, Сірыі і Фінікіі. Этымалогія назвы «Х.» дакладна не высветлена, магчыма, азначае «пурпур» і першапачаткова адносілася да Фінікіі, дзе здабывалі пурпурную фарбу. У розныя гіст. перыяды межы тэр. Х. мяняліся, займаючы прастору ад Міжземнага м. на З да далін Аронта і Іардана на У, ад гор Таўра на Пн да Газы на Пд. Насельніцтва Х. (ханаанеі) вызначалася вял. разнастайнасцю (амарэі, фінікійцы, угарыцяне, кеніты, маавіцяне і інш., з несеміцкіх плямён — хурыты і хеты) і паліт. раз’яднанасцю (гарады-дзяржавы Іерыхон, Гезэр, Хацор і інш.). Гісторыя яго вядома прыблізна з 8-га тыс. да н.э. У 16—15 ст. да н.э. залежаў ад Стараж. Егіпта. У выніку войнаў y 13 ст. да н.э. падзелены паміж Егіптам і Хецкім царствам. З 12 ст. да н.э. пачынаецца заваяванне Х. ізраільскімі плямёнамі. Пазней назва «Х.» ужывалася ў адносінах да Фінікіі, а назва «ханаанеі» да пунійцаў.
расійская актрыса. Дачка Н.С.Ханаева. Нар.арт.СССР (1987). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна (1939—41), скончыла Школу-студыю Маскоўскага Маст.акад.т-ра (1947). З 1947 у трупе гэтага т-ра. Яе творчай манеры ўласціва спалучэнне вострай характарнасці з унутр. лірызмам: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), Паліна Андрэеўна, Зінаіда Савічна («Чайка», «Іванаў» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Ганна Раманаўна («Стары Новы год» М.Рошчына), Сініцына («Тамада» А.Галіна) і інш. З 1973 здымалася ў кіно: «Маналог», «Дзіўныя дарослыя» (тэлефільм), «Розыгрыш», «Па сямейных абставінах» (тэлефільм), «Масква слязам не верыць», «Апошні ўцёк», «Маці Марыя» і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1978.
ХАНА́ЕЎ Нікандр Сяргеевіч (8.6.1890, с. Пясочня Разанскай вобл., Расія — 23.7.1974),
расійскі спявак (драм. тэнар); адзін з буйнейшых прадстаўнікоў расійскай вакальнай школы. Нар.арт.СССР (1951). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1921—24). У 1926—54 саліст Вял.т-ра ў Маскве. У 1948—50 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі. Валодаў вял.муз. і сцэнічнай культурай. Найб. вылучыўся ў рус. класічным рэпертуары: Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Садко («Садко» М.Рымскага-Корсакава), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шуйскі («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Абесалом («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Рыгор Мелехаў («Ціхі Дон» І.Дзяржынскага) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1943, 1949, 1950.
Літ.:
Соколов Н. Н.С.Ханаев // Масгера Большого театра. М., 1976.
нагор’е ў цэнтр. частцы Манголіі. Даўж. каля 700 км, шыр. да 200 км, выш. 2000—3000 м, найб. 4021 м, г. Отхан-Тэнгры (Энх-Тайван). Складзена з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў, базальтаў. Вяршыні пераважна плоскія, схілы расчлянёныя шырокімі далінамі. Горныя сухія стэпы, на паўн. схілах — лістоўнічныя лясы. Некалькі рэзерватаў. Радовішчы жал. руд, россыпнага золата, вырабных камянёў, мінеральныя крыніцы.
рака ў Паўд. Карэі, на Карэйскім п-ве. Даўж. (з эстуарыем) 514 км, пл.бас. 34,5 тыс.км². Вытокі ў адгор’ях хр. Тхэбэк, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне. Упадае ў заліў Канхваман Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 670 м³/с. У ніжнім цячэнні — уплыў марскіх прыліваў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 300 км ад вусця. На Х. — г. Сеул.
Чырвоная рака, рака на Пд Кітая і Пн В’етнама. Даўж. 1183 км, пл.бас. 158 тыс.км². Пачынаецца на Юньнаньскім нагор’і, цячэ пераважна ў глыбокай даліне ў парожыстым рэчышчы. Ніжняе цячэнне па раўніне Бакбо, упадае ў заліў Бакбо (Танкінскі) Паўд.-Кітайскага мора. Сярэдні расход вады каля 3,8 тыс.м³/с. Рэжым мусонны, летнія паводкі. Для аховы ад навадненняў на вял. працягу агароджана дамбамі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На Х. — гарады Лаакай, Ханой. у дэльце марскі порт Хайфон (В’етнам).
армянскі мастак. Нар.маст. Арменіі (1967). Правадз.чл.АМСССР (1973). Вучыўся ў Ерэванскім маст. ін-це (1945—51). Аўтар жанрава-пейзажных карцін, ілюстрацый і графічных серый на тэмы з жыцця арм. народа, прасякнутых драматызмам, пабудаваных на рэзкіх святлоценявых кантрастах: карціны «Шчаслівая дарога» (1952), «Хлеб у гарах» (1972); графічная серыя «Даты з гісторыі майго народа» (1971), ілюстрацыі да рамана Х.Абавяна «Раны Арменіі» (1958) і паэмы П.Севака «Незмаўкальная званіца» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1969.
Г.Ханджан. Ілюстрацыя да рамана Х.Абавяна «Раны Арменіі». 1958.
ХАНДО́ГІН Міхаіл Сцяпанавіч (н. 2.4.1938, в. Арлоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электронікі. Канд.тэхн.н. (1979), дацэнт (1980). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1988). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). З 1964 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 прарэктар, у 1998—2002 заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, распрацоўцы і даследаванні цвердацельных прыбораў ЗВЧ дыяпазону, праблемах удасканалення вышэйшай інж. адукацыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Распространение пространственных волн в усилительных диодах Ганна // Радиотехника и электроника. Мн., 1982. Вып. 11;
Электроника и микросхемотехника. Мн., 2000 (разам з В.С.Валенка).