у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі багіня неба і ўрадлівасці, кахання і весялосці. Яе ўяўлялі або каровай, або жанчынай з каровінай галавой ці толькі з каровінымі рагамі. Лічылася апякункай жанчын і дзяцей.
ХАТЫЛЁВА Любоў Уладзіміраўна (н. 12.3.1928, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Акад.Нац.АН Беларусі (1980, чл.-кар. 1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла БСГА (1948). З 1955 у Ін-це біялогіі, з 1963 у Аддзеле генетыкі і цыталогіі. з 1965 у Ін-це генетыкі і цыталогіі (з 1971 дырэктар), адначасова акад.-сакратар Аддз.біял. навук (1992—97), з 1997 саветнік Прэзідыума Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, прыкладных пытаннях матэм. генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін. Распрацавала метад яе ацэнкі і схему аналізу ўзаемадзеяння камбінацыйнай здольнасці з навакольным асяроддзем. Сааўтар сорту збожжавай культуры трыцікале Няміга, сорту перцу салодкага Залацісты, гібрыдаў памідор Старт і Шторм. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Селекция гибридной кукурузы. Мн., 1965;
Взаимодействие генотипа и среды. Мн., 1982 (разам з Л.А.Таруцінай);
Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн., 1990 (з ёй жа);
Экологическая селекция растений. Мн., 1997 (разам з А.У.Кільчэўскім).
вёска ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Ганцавічы—Лагішын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на ПдЗ ад г. Ганцавічы, 263 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Люсіна. 2686 ж., 1048 двароў (2002). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1868).
мемарыяльны арх.-скульпт. комплекс на ўшанаванне памяці жыхароў в. Хатынь Лагойскага р-на Мінскай вобл. і інш.бел. вёсак, знішчаных ням.-фаш. захопнікамі разам з насельніцтвам у Вял.Айч. вайну. На 54-м км ад Мінска, за 5 км ад шашы Мінск—Віцебск, на месцы б.в. Хатынь, спаленай карным батальёнам 22.3.1943 разам з жыхарамі (26 двароў, 149 чал., у т. л. 75 дзяцей). Комплекс адкрыты 5.7.1969. Аўтары: арх. Ю.Градаў, В.Занковіч, Л.Левін, скульпт. С.Селіханаў (Ленінская прэмія 1970). Мемарыял (пл. 32 га) захоўвае планіровачную структуру б. вёскі і ўключае асобныя элементы: Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сцяну Жалобы, Дрэва жыцця. Ён пачынаецца паказальнікам ад павароту з Віцебскай шашы. Дарога Жалобы вядзе да сімвалічнага тыну на ўскраіне вёскі з інфарм. надпісам. У цэнтры комплексу ўзвышаецца бронз. скульптура няскоранага чалавека (выш. 6 м) з мёртвым хлопчыкам на руках. Побач, на месцы гумна, дзе фашысты спалілі дзяцей, чорная плітадах; сімвалізуе апошні дах тых, хто загінуў. На брацкай магіле Вянок памяці з надпісам-наказам мёртвых жывым і адказам жывых загінуўшым. Дарога скіроўвае да помнікаў-зрубаў (выш. да 6 м), пастаўленых на месцы кожнай спаленай хаты. Бетонныя брусы ўтвараюць вянок зруба. Абеліскі ў выглядзе комінаў са званамі, што вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску дошка з прозвішчамі, імёнамі спаленых жыхароў дома. Вобраз спаленай вёскі дапаўняюць б. вуліцы, адзначаныя шэрымі плітамі, на месцы 4 калодзежаў — мемар. знакі ў выглядзе мармуровых зрубаў. За хатамі-помнікамі па гал. восі кампазіцыі мемарыяла Могілкі вёсак — 185 урнаў з зямлёй вёсак, спаленых разам з жыхарамі і не адноўленых. Сцяна Жалобы — манум. кампазіцыя з нішамі, якія асацыіруюцца з казематамі канцлагераў, са сценамі крэматорыяў лагераў смерці. У нішы ўмацаваны мемар. пліты з назвамі 66 лагераў смерці і месцаў масавай загубы мірных грамадзян і ваеннапалонных на тэр. Беларусі і лічбамі, якія інфармуюць пра колькасць загубленых там людзей. Важны фрагмент Х. — пл. Памяці, у цэнтры якой 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай — Вечны агонь, сімвал кожнага чацвёртага жыхара Беларусі, што загінуў у Вял.Айч. вайну. Завяршае мемарыяльны комплекс Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны. У мемарыяле зліліся ў гарманічным сінтэзе скульптура, дойлідства, ландшафт, маст. слова, гучанне званоў, каляровае асвятленне.
ХАТЭНЕ́ВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск — 8.10.1948),
бел. і расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1933 дырэктар навук. ін-та сываратак і вакцын, адначасова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). З 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.
ХАТЭ́НКА Антаніна Яўгенаўна (н. 28.4.1956, в. Зенькаўцы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1978). З 1979 працавала ў кнігарні, у выд-ве «Народная асвета», у Мінскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, у Бел. фондзе культуры, з 1995 у Літ. музеі Я.Купалы, у 1998—2002 на Бел. тэлебачанні. Друкуецца з 1978. У паэме «Здзічэлае рэха вясны» (1991) у кнізе паэзіі ў прозе «Зніч крыжовых дарог» (1992), зб. вершаў «Тры грацыі» (2002, з Н.Мацяш і А.Кавалюк) і інш. Пераасэнсоўвае нац. духоўную спадчыну, скарбы каляндарна-абрадавай паэзіі, узнаўляе сувязь часоў. Аўтар цыкла нарысаў «Чалавек на далоні Сусвету» (1994).
мыс на Атлантычным узбярэжжы Паўн. Амерыкі, у ЗША (35° 15′паўн. ш. і 20° 32′зах. д.). Уяўляе сабой выступ пясчанага вострава (частка разарванай касы, што акаймоўвае заліў Памліка).