ХАТЭНЕ́ВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск — 8.10.1948),

бел. і расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). З 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1933 дырэктар навук. ін-та сываратак і вакцын, адначасова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). З 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.

Тв.:

Туляремия и ее профилактика. М., 1942.

т. 16, с. 562

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)