найбольш пашыранае свінецарган. злучэнне (C2H5)4Pb; антыдэтанатар маторнага паліва.
Бясколерная масленая лятучая вадкасць, шчыльн. 1650 кг/м³; кіпіць з раскладаннем tкіп 200 °C)> павольна раскладаецца пры пакаёвай т-ры. Не раствараецца ў вадзе, змешваецца з арган. растваральнікамі. У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем этылхларыду C2H5CI са сплавам свінцу з натрыем, электролізам водна-спіртавога раствору этылбраміду C2H5Br і гідраксіду натрыю на катодзе з губчатага свінцу і графітавым анодзе. Выкарыстоўваюць у выглядзе этылавай вадкасці як антыдэтанацыйную прысадку да бензіну, як каталізатар у арган. сінтэзе (напр., полімерызацыі алефінаў, вінілхларыду і акрыланітрылу, алкіліравання вуглевадародаў), напаўняльнік у лічыльніку Гейгера. Высокатаксічны; лёгка пранікае праз скуру, ГДК 0,005 мг/м³.
чатырохэлектродная электронная лямпа. Мае катод, анод і 2 сеткі (кіроўную і экранную). Прапанаваны ням. вучоным В.Шоткі (1919) і з’яўляецца ўдасканаленым трыёдам. З-за дынатроннага эфекту (уплыву другаснай электроннай эмісіі з паверхні электродаў) прыёмна-ўзмацняльныя Т. заменены прамянёвымі Т. і пентодамі. У прамянёвых Т. з дапамогай спец. пласцін ствараецца стужачны паток электронаў, у выніку чаго паблізу анода ўзнікае патэнцыяльны бар’ер, які адбівае выбітыя з аноду другасныя электроны. Т. выкарыстоўваюцца для ўзмацнення і генерацыі ваганняў нізкай і высокай (да 1 ГГц) частот у радыёэлектроннай апаратуры.
горад на Пн Марока, на р. Мартыль, адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. ў 9 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Тамуда. Каля 500 тыс.ж. з прыгарадамі (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл. ц. паўн.ч. Марока. Прам-сць: харч., тэкст., металаапр., дрэваапр., хім., цэментная. Саматужная вытв-сць дываноў і скураных вырабаў. Акадэмія мастацтваў, Вышэйшая школа музыкі і танца. Музеі: мараканскага мастацтва і археалагічны. Гар. сцены, крэпасць-касба (14—18 ст.). Вял. мячэць, палац (17 ст.).
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Баранеса Т.Кестывен (з 1992). Вучылася ў Оксфардскім ун-це (1944—47). Працавала на хім. прадпрыемствах, займалася адвакацкай практыкай. У 1959—92 дэп. палаты абшчын. У 1970—74 міністр асветы і навукі ва ўрадзе Э.Р.Дж.Хіта. З 1975 лідэр апазіцыі. У 1975—90 лідэр Кансерватыўнай партыі. У 1979—90 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (першая ў брыт. гісторыі жанчына на гэтай пасадзе). Урад Т. праводзіў манетарысцкую (гл.Манетарызм) эканам. палітыку ў духу неакансерватызму («тэтчэрызм»), даў незалежнасць Зімбабве (1980), з дапамогай узбр. сіл вырашыў на карысць Вялікабрытаніі англа-аргенцінскі канфлікт 1982, заключыў дагавор з Кітаем аб перадачы яму ў 1997 брыт. калоніі Ганконг (1984), падтрымліваў палітыку «перабудовы» ў СССР. З 1992 чл. палаты лордаў. Аўтар мемуараў (т. 1—2, 1993—95).
Літ.:
Огден К. Маргарет Тэтчер: Женщина у власти: Портрет человека и политика: Пер. с англ.М., 1992;
Перегудов С.П. Тэтчер и тэтчеризм. М., 1996;
Воропаева О. Маргарет Тэтчер. Мн., 1998;
Попов В.И. Маргарет Тэтчер: человек и политик: Взгляд рос. дипломата. 2 изд. М., 2000.