ТЭТРО́Д [ад грэч. tetra чатыры + (электр)од],
чатырохэлектродная электронная лямпа. Мае катод, анод і 2 сеткі (кіроўную і экранную). Прапанаваны ням. вучоным В.Шоткі (1919) і з’яўляецца ўдасканаленым трыёдам. З-за дынатроннага эфекту (уплыву другаснай электроннай эмісіі з паверхні электродаў) прыёмна-ўзмацняльныя Т. заменены прамянёвымі Т. і пентодамі. У прамянёвых Т. з дапамогай спец. пласцін ствараецца стужачны паток электронаў, у выніку чаго паблізу анода ўзнікае патэнцыяльны бар’ер, які адбівае выбітыя з аноду другасныя электроны. Т. выкарыстоўваюцца для ўзмацнення і генерацыі ваганняў нізкай і высокай (да 1 ГГц) частот у радыёэлектроннай апаратуры.
т. 16, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)