ТЭТУА́Н,
горад на Пн Марока, на р. Мартыль, адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 9 ст. на месцы стараж.-рым. паселішча Тамуда. Каля 500 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл. ц. паўн. ч. Марока. Прам-сць: харч., тэкст., металаапр., дрэваапр., хім., цэментная. Саматужная вытв-сць дываноў і скураных вырабаў. Акадэмія мастацтваў, Вышэйшая школа музыкі і танца. Музеі: мараканскага мастацтва і археалагічны. Гар. сцены, крэпасць-касба (14—18 ст.). Вял. мячэць, палац (17 ст.).
т. 16, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)