ТЭ́РМЫ (лац. thermae ад грэч. thermos цёплы, гарачы),
у Старажытным Рыме грамадскія лазні. Служылі таксама грамадскімі, забаўляльнымі і спарт. збудаваннямі. Як тып будынкаў склаліся да 2 ст. да н.э. Часцей Т. ўтваралі складаны комплекс пабудоў са шматлікімі памяшканнямі. Асн. будынак звычайна меў сіметрычны план з размяшчэннем па гал. восі гарачай (кальдарыя), цёплай (тэпідарыя) і халоднай (фрыгідарыя) лазняў. У комплекс уваходзілі таксама вестыбюль, раздзявальня, залы для заняткаў спортам, сходаў, дыспутаў, б-кі і інш.Вял.ўнутр. памяшканні перакрываліся магутнымі цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі і купаламі, багата аздабляліся мазаікамі, размалёўкамі, скульптурай і інш. Ацяпляліся гарачым паветрам па каналах, пракладзеных пад падлогай і ў сценах, часта выкарыстоўваліся тэрмальныя воды. Найб. вядомыя тэрмы Каракалы (206—217), Дыяклетыяна (298—306) у Чывітавек’я і інш.
сістэма трайных сугуччаў клаўзул у шасцірадковай страфе па схеме аабввб. Узнікла ў сярэдневяковых лац. гімнах, затым стала прыкметай рансаравай страфы:
Ты адзінокай, я сіратою —
Возьмем і пойдзем разам з табою
Колкай жыцця пуцявінкай;
Долю, нядолю, сэрцы і думы,
Зложым скарб гэты ў скрыню адну мы,
Будзь ты маёю, дзяўчынка!
(Я.Купала. «Дзяўчынка»).
Існуюць зваротная Т.р. — аббавв («Вераніка» М.Багдановіча), слізгаючая Т.р. — абвабв («Босыя на вогнішчы» М.Чарота).
ТЭ́РНЕР, Цёрнер (Turner) Джозеф Мэлард Уільям (23.4.1775, Лондан — 19.12.1851), англійскі жывапісец, акварэліст, рысавальшчык і гравёр; найбуйнейшы майстар англ.рамантызму. Вучыўся ў АМ у Лондане (1789—93), з 1808 выкладаў у ёй. Працаваў пераважна ў Лондане, шмат падарожнічаў па Англіі і краінах Еўропы. Да 1800 пісаў пераважна акварэльныя пейзажы, у пач. 19 ст. — жывапісныя пейзажы ў традыцыях галандскіх майстроў 17 ст. («Мол у Кале», 1802—03), пазней часта звяртаўся да матываў К.Ларэна, трактуючы іх у фантастыка-рамантычным духу. Для работ сталага перыяду характэрны віртуознае ўвасабленне дынамікі і проціборства прыродных сіл, рэдкіх атмасферных эфектаў. Асаблівай свабодай і дынамічнасцю вылучаюцца яго марскія пейзажы, карціны на гіст. і міфалагічныя тэмы 1820—40-х г., выкананыя чыстымі, светлымі фарбамі, пабудаваныя на кантрастах паветраных мігатлівых тонаў, якія нібыта раствараюць абрысы прадметаў: «Уліс і Паліфем» (1828—29), «Апошні рэйс карабля «Адважны» (1838), «Пахаванне на моры» (1842), «Дождж, пара і хуткасць» (1844). Каларыстычныя пошукі Т. часткова вызначылі жывапіс франц.імпрэсіянізму, а містычныя тэндэнцыі і алегарычна-маляўнічыя фантасмагорыі, што найбольш праявіліся ў позні перыяд, паўплывалі на фарміраванне сімвалізму ў еўрап. мастацтве 2-й пал. 19 ст.
ТЭРПЕ́НЫ (ад грэч. terebinthos тэрпенцінавае дрэва),
пашыраныя ў прыродзе ненасычаныя вуглевадароды агульнай ф-лы (C5H8)n, дзе n > 2; адносяцца да ізапрэноідаў.
Паводле колькасці ізапрэнавых звёнаў падзяляюць на монатэрпены (n = 2), ці ўласна Т. (найб. пашыраныя), сэсквітэрпены (n = 3), дытэрпены (n = 4), трытэрпены (n = 6) і політэрпены (напр., каўчук натуральны). У кожнай групе Т. адрозніваюць аліфатычныя, ці ацыклічныя (з адкрытым ланцугом вугляродных атамаў), і карбацыклічныя злучэнні, якія падзяляюць на мона-, бі- і трыцыклічныя (адпаведна з 1, 2 і 3 карбацыкламі ў малекуле); ды-, тры- і політэрпены могуць мець больш за 3 цыклы. Т. выяўлены амаль ва ўсіх тканках раслін; звычайна ў эфірных алеях, шкіпінарах, бальзамах, смолах разам з Т. ёсць іх кіслародзамяшчальныя вытворныя — тэрпеноіды. Паводле характару функц. груп тэрпеноіды падзяляюць на спірты, альдэгіды, кетоны, эфіры, к-ты і інш. (напр., камфора, ментол, смаляныя кіслоты, тэрпінеол). Монатэрпены — бясколерныя вадкасці (tкіп 150—190 °C), сэсквітэрпены — бясколерныя вязкія вадкасці або легкаплаўкія крышт. рэчывы (tкіп 230—300 °C), для дытэрпенаў tкіп> 300 °C. Большасць Т. маюць шчыльн. < 1000 кг/м³. Усе Т. добра раствараюцца ў непалярных арган. растваральніках і раствараюць алеі, тлушчы і смолы, не раствараюцца ў вадзе. Многія аптычна актыўныя. Т. лёгка акісляюцца на паветры (асабліва на святле), ізамерызуюцца і полімерызуюцца, далучаюць галагены і галагенавадароды. Т. вылучаюць з прыроднай сыравіны перагонкай з вадзяной парай, экстракцыяй арган. растваральнікамі; індывід. Т. атрымліваюць з іх сумесей фракцыйнай рэктыфікацыяй у вакууме, вымарожваннем і інш. метадамі, а таксама сінтэтычна. Выкарыстоўваюць Т. і тэрпеноіды (індывідуальна ці ў выглядзе шкіпінару, эфірных алеяў, смол) як кампаненты парфумных кампазіцый і харч. эсенцый, як лек. сродкі, растваральнікі, інсектыцыды, флатарэагенты і інш.
Вядомы 3 структурныя ізамеры: α-Т. (1-л-ментэн-8-ол), β-Т. (8-л-ментэн-1-ол) і γ-Т. [4(8)-лментэн-1-ол]. У прыродзе найб. пашыраны α-Т. — бясколерныя крышталі з пахам бэзу; ёсць у шкіпінары і многіх эфірных алеях (напр., памяранцавым, камфорным, гераніевым). У прам-сці атрымліваюць дэгідратацыяй тэрпінгідрату (монагідрат л-ментан-1,8-дыолу) або прамой гідратацыяй α-пінену (гл.Пінен). Сінт. Т. — сумесь усіх ізамераў, у якой пераважае (±)-α-Т. — празрыстая бясколерная вадкасць (tпл 2 °C), tкіп 214—224 °C, шчыльн. 934—941 кг/м³. Выкарыстоўваюць як пахучае рэчыва (пах бэзу) і паўпрадукт для сінтэзу інш. пахучых рэчываў (напр., тэрпінілацэтату, які мае кветкавы пах і выкарыстоўваецца ў вытв-сці мыла), а таксама як кампанент харч. эсенцый, растваральнік, пластыфікатар, флатарэагент.
у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз, апякунка танцаў. Яе ўяўлялі жанчынай з лірай і плектрам у руках. Паводле аднаго з міфаў, Т. — маці сірэн.
хрыбет у Цянь-Шані, які абмяжоўвае з Пд Ісык-Кульскую катлавіну, у Кыргызстане. Даўж. 375 км. Выш. да 5216 м. Складзены з гранітаў, метамарфічных сланцаў, вапнякоў і інш. На паўн. схіле высакагорны рэльеф з трогамі, цыркамі, ледавікамі; паўд. схіл спадзісты, зліваецца з сыртамі Унутр. і Цэнтр. Цянь-Шаня. Пл. ледавікоў каля 1080 км². На паўн. схіле — яловыя лясы, высакагорныя лугі, на паўд. — камяністая тундра і высакагорная халодная пустыня.