Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

пашко́джаны beschädigt, schádhaft, defékt, féhlerhaft; verlétzt (паранены)

пашко́дзіць

1. (што-н.) beschädigen vt; verlétzen vt (параніць);

пашко́дзіць сабе́ нагу́ sich (D) das Bein verlétzen;

2. (каму-н., чаму-н.) scháden vi, Scháden zúfügen [ánrichten] (D)

пашкумата́ць разм. in Stücke réißen*, zerréißen* vt; zerfétzen vt;

пашкумата́ць на кава́лкі in Stücke [Fétzen] zerréiβen*

па́шпарт м. Áusweis m -es, -e; Pass m -es, Pässe;

пакажы́це па́шпарт! zéigen Sie Íhren Pass vor!;

заме́жны па́шпарт Réisepass m

па́шпартны Pass-;

па́шпартны стол Méldeamt n -(e)s, -ämter, Éinwohnermeldeamt n; Méldestelle f -, -n;

па́шпартная сістэ́ма Méldepflicht f -

паштальён м. гл. паштар

пашта́мт м. Post f -, Póstamt n -(e)s

пашта́р м. Bríefträger m -s, -, Póstbote m -n, -n; Póstzusteller m -s, -

пашта́рка ж. Bríefträgerin f -, -nen, Póstzustellerin f -, -nen

пашто́вы Post-;

пашто́вы пераво́д Póstanweisung f -, -en;

пашто́вы слу́жачы Póstbeamte m (sub) -n, -n;

пашто́вая скры́нка Póstfach n -(e)s, -fächer;

пашто́вы збор Póstgebühr f -, -en;

зага́дчык пашто́вага аддзяле́ння Póstmeister m -s, -;

пашто́выя пра́вілы Póstordnung f -, -en;

пашто́вае аддзяле́нне Póststelle f -, -n;

пашто́вы ваго́н Póstwagen m -s, -;

пашто́вая ма́рка Póstwertzeichen n -s, -;

пашто́вы а́драс Bríefaufschrift f -, -en, Bríefanschrift f -, -en;

пашто́вая папе́ра Bríefpapier n -s, -e;

пашто́вы збор Bríefporto n -s, -s і -ti;

пашто́вы і́ндэкс Póstleitzahl f -, -en