Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

паз м. тэх. Nut f -, -en; Falz m -es, -e; Zápfenloch n -(e)s, -löcher, Fúge f -, -n (гняздо)

пазабаўля́ць amüsíeren vt, belústigen vt; unterhálten* vt (забавіць) (чым-н. mit D); Vergnügen beréiten (каго-н. D)

пазабюджэ́тны áußerplanmäßig, áußer¦etatmäßig

паза́ддзе н.

1. с.-г. (адкіды, астаткі пры малацьбе або веянні) Ábfälle pl;

2. разм., пагард. (паслугачы) Hélfershelfer pl

паза́дкі мн. с.-г. (адыходы пры малацьбе) Dréschabfälle pl

пазайздро́сціць benéiden vt (чаму-н. um A), néidisch wérden (каму-н., чаму-н. auf A); missgönnen vt;

пазайздро́сціць чыім-н. по́спехам j-n um séinen Erfólg benéiden, j-m séinen Erfólg missgönnen;

я яму́ не зайздро́шчу er ist nicht zu benéiden

пазакла́савы áußerhalb der geséllschaftlichen Klássen (stéhend)

пазакла́сны áußerunterrichtlich;

пазакла́сная рабо́та áußerunterrichtliche Árbeit; áußerschulisch; áußerhalb des Únterrichts

пазалаці́ць vergólden vt;

◊

пазалаці́ць пілю́лю éine Pílle versüßen

пазале́тась прысл. im vórletzten Jahr, im vórvorigen Jahr