камедыя́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камедыянта, камедыянтаў, уласцівы ім.
камедыя́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камедыянта, камедыянтаў, уласцівы ім.
камедыя́нцтва, ‑а,
Прытворства, крыўлянне.
каме́лія, ‑і,
Паўднёвая дэкаратыўная расліна сямейства чайных з вечназялёным лісцем і буйнымі прыгожымі белымі або чырвонымі кветкамі.
[Ад уласн. імя.]
каме́ль, камля;
1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня.
2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад.
каменда́нт, ‑а,
1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.
2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.
3. На шляхах зносін — асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэння войск, ваеннаслужачых і вайсковых грузаў.
4. Асоба, адказная за ахову і гаспадарку якога‑н. грамадскага будынка.
[Фр. commandant.]
каменда́нцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каменданта, належыць яму.
2.
•••
камендату́ра, ‑ы,
Установа, якую ўзначальвае камендант (у 1, 2 знач.), а таксама памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова.
[Ад ням. Kommandantur.]
камендо́р, ‑а,
Матрос-спецыяліст, які абслугоўвае артылерыйскія ўстаноўкі на караблях і ў часцях Ваенна-Марскога Флоту; марскі артылерыст.
[Англ. commander.]
камендо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камендора.
камене... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову камень, напрыклад: