камерто́н, ‑а,
Інструмент у выглядзе сталёвай вілкі з двума зубцамі, які пры ўдары аб цвёрдае цела ўтварае гук пэўнай пастаяннай вышыні і выкарыстоўваецца пры настройцы музычных інструментаў і ў харавых спевах.
[Ням. Kammerton.]
камерто́н, ‑а,
Інструмент у выглядзе сталёвай вілкі з двума зубцамі, які пры ўдары аб цвёрдае цела ўтварае гук пэўнай пастаяннай вышыні і выкарыстоўваецца пры настройцы музычных інструментаў і ў харавых спевах.
[Ням. Kammerton.]
камерцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з камерцыяй; гандлёвы.
2. Звязаны з гандлем без картачак па павышаных цэнах пры картачнай сістэме забеспячэння.
каме́рцыя, ‑і,
Гандаль, гандлёвыя аперацыі ў буржуазным грамадстве.
[Лац. commercium.]
камеры́стка, ‑і,
Пакаёўка, служанка пры пані ў буржуазна-дваранскім побыце.
[Фр. cameriste.]
ка́мер-кале́гія, ‑і,
Заснаваная пры Пятру I установа, якая ведала рознымі грашовымі зборамі.
[Ад ням. Kammer і Kollegium.]
ка́мер-лаке́й, ‑я,
[Ням. Kammerlackei.]
ка́мер-ю́нкер, ‑а,
Малодшае прыдворнае званне ў царскай Расіі і некаторых манархічных дзяржавах.
[Ням. Kammerjunker.]
ка́мер-ю́нкерскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камер-юнкера, належыць яму.
каме́та, ‑ы,
Нябеснае цела, якое мае выгляд абкружанага туманнай абалонкай яркага светлага ядра з вузкай паласой святла ў форме хваста.
[Ад грэч. komētēs (astēr) — літаральна «хвастатая (зорка)».]
каметало́гія, ‑і,
Галіна астраноміі, якая вывучае рух, будову або развіццё камет.