камбіко́рм, ‑у; мн. камбікармы ‑оў; м.
Прыгатаваная на заводзе пажыўная сумесь сухіх кармоў для жывёлы.
камбіко́рмавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камбікорму, да вырабу яго. Камбікормавы завод.
камбінава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. камбінаваць.
камбінава́ны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца камбінацыяй (у 1 знач.), заснаваны на камбінаванні. Камбінаванае прадпрыемства. Камбінаваныя кармы. Камбінаваныя здымкі.
камбінава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Спалучацца ў пэўным парадку ў адно цэлае.
2. Зал. да камбінаваць (у 1 знач.).
камбінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
1. што. Спалучаць, злучаць розныя (але аднародныя) элементы ў пэўным парадку ў адно цэлае. Камбінаваць фарбы розных адценняў. Камбінаваць мінеральныя ўгнаенні.
2. што. Аб’ядноўваць (прадпрыемствы) у камбінат (у 1 знач.).
3. Разм. Рабіць камбінацыі (у 2, 3 знач.). Так прайшло два гады, Анэта працавала ў калгасе, а Марцін па-свойму камбінаваў. Чарнышэвіч.
[Ад лац. combinare.]
камбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.
1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат. // Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.
2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.
3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.
[Ад лац. combinatus — злучаны.]
камбіна́тар, ‑а, м.
Разм. Спрытны дзядок, які дасягае мэты шляхам лоўкіх аперацый, хітрыкаў, камбінацый. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны, умеў адгаварыцца, і яго не вельмі чапалі. Чарнышэвіч. — Завадатар гэтай шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Даніленка.
камбіна́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камбінатара, уласцівы яму. Камбінатарскія здольнасці. □ Букрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава. Колас.
камбіна́тарства, ‑а, н.
Справы, дзеянні камбінатара. Пра грубасць і свавольствы Кашына, .. пра штурмаўшчыну і камбінатарства гаварылі як пра такое, што было ў мінулым. Карпаў.