камандзірава́ны і камандзіро́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад камандзіраваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў камандзіроўку. / у знач. наз. камандзірава́ны і камандзіро́ваны, ‑ага, м.; камандзірава́ная і камандзіро́ваная, ‑ай, ж. Гасцініца для камандзіраваных.
камандзірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да камандзіраваць.
камандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.
Адправіць (адпраўляць) куды‑н. са службовым даручэннем. Раніцай дырэктар атрымаў загад — спешна камандзіраваць студэнтаў на граніцу для рамонту дарог і пабудовы авіяцыйных пляцовак. Якімовіч.
камандзі́раў, ‑ава.
Які належыць камандзіру. Камандзіраў наган. □ [Камандзір] падбег да высокага чалавека, схапіў яго за рукі і пачаў трэсці. Чалавек таксама трос камандзіравы рукі. Чорны.
камандзі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да камандзір.
камандзіро́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да камандзіроўкі (у 2, 3 знач.). Камандзіровачнае пасведчанне.
2. у знач. наз. камандзіро́вачны, ‑ага, м.; камандзіро́вачная, ‑ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца ў камандзіроўцы. Пасажырамі былі найбольш .. інтэлігенты або прадстаўнікі той шырокай, універсальнай цяпер прафесіі, што называюцца камандзіровачнымі. Скрыган.
3. у знач. наз. камандзіро́вачныя, ‑ых, мн. Разм. Грошы, якія выдаюцца на расходы па камандзіроўцы. Студэнты сабраліся па камандзіровачныя, і кожнаму хацелася атрымаць іх хутчэй. Якімовіч.
камандзіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. камандзіраваць.
2. Службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай куды-небудзь. Атрымаць камандзіроўку. □ [Тэхнолаг] літаральна за дзень да перавыбарнага сходу раптам па камандзіроўцы выехаў на месяц на Яраслаўскі аўтамабільны завод. Карпаў. // Паездка куды-небудзь са службовым даручэннем. Паехаць у камандзіроўку. Доўгатэрміновая камандзіроўка. □ Апошнія дні бацькі дома няма: ён у камандзіроўцы. Якімовіч.
3. Разм. Камандзіровачнае пасведчанне. Выпісаць камандзіроўку. □ Васіль паказаў .. камандзіроўку райкома камсамола, і чалавек прапусціў яго без слова. Кулакоўскі.
камандзі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які маё адносіны да камандзіра, належыць яму. Камандзірскі загад. Камандзірскі вопыт. // Такі, як у камандзіра, уласцівы камандзіру. Камандзірскі голас. □ — Нарэшце ты бачыш, што гэта вельмі прыгожы чалавек: постаць стройная і высокая, паходка камандзірская. Кулакоўскі.
камандзі́рства, ‑а, н.
Дзейнасць і пасада камандзіра. За працяглы час камандзірства .. [Карпенка] узяў сабе за правіла: усё няпэўнае ўтойваць. Быкаў.