карэля́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Узаемная сувязь, суадноснасць прадметаў, паняццяў або з’яў. Знаходзіцца ў карэляцыі.
[Лац. correlatio.]
карэ́нішча, ‑а, н.
Падземнае сцябло многіх шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця. Карэнішча канюшыны. Карэнішча пырніку.
карэ́нішчавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае карэнішча. Карэнішчавыя расліны. Карэнішчавыя злакі. Карэнішчавае пустазелле.
карэ́нне, ‑я, н., зб.
1. Карані (у 1–3 знач.). Улетку [людзі] збіралі грыбы і ягады, капалі карэнне і запасілі на зіму. Якімовіч. [У Альбіны] тут няма ні роду ні заводу, яе ўсё карэнне там, па той бок мяжы з паласатымі слупамі. Сабаленка.
2. Падземныя часткі некаторых раслін (пятрушкі, сельдэрэю і інш.), якія ідуць у ежу як прыправа.
3. Курыва, прыгатаванае са сцяблоў тытуню. — Насадзіць [бацька] тытуню, гарод увесь. .. А тады .. таўчы яму тое карэнне, пыл есць вочы і горла забівае. Ермаловіч.
•••
Пусціць карэнне гл. пусціць.
карэ́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікоў пэўнага асяроддзя). Карэннае насельніцтва. Карэнны жыхар Беларусі. □ — Я карэнны ленінградзец. І трэба ж так стацца: у дзяцінстве я ніколі не быў у вёсцы. Васілевіч.
2. Які датычыцца асноў чаго‑н., істотны, радыкальны. Карэнныя змены. Карэннае пытанне. Карэнныя інтарэсы народа.
3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы. Карэнная частка слова. Карэнная галосная.
•••
Карэнныя зубы гл. зуб.
Карэнным чынам гл. чын.
карэ́ньчык, ‑а, м.
Памянш. да корань (V 1 знач.).
карэспандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.
1. з кім. Уст. Быць у перапісцы, перапісвацца.
2. Уст. Быць карэспандэнтам; накіроўваць карэспандэнцыю ў газету, часопіс і пад.
3. з чым. Кніжн. Адпавядаць чаму‑н., суадносіцца з чым‑н.
карэспандэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Літаратурны супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання і іншых органаў інфармацыі, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі. Карэспандэнт радыё. □ Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны.
2. Асоба ці ўстанова, якая перапісваецца з іншай асобай або ўстановай.
•••
Спецыяльны карэспандэнт — выязны карэспандэнт, які выконвае спецыяльныя даручэнні сваёй рэдакцыі.
Уласны карэспандэнт — карэспандэнт, які рэгулярна забяспечвае свой орган інфармацыяй, пастаянна працуючы і пражываючы ў іншым месцы.
Член-карэспандэнт гл. член.
[Ад лац. correspondere — паведамляць, інфармаваць.]
карэспандэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да карэспандэнт.
карэспандэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карэспандэнта, належыць яму. Карэспандэнцкі білет. Карэспандэнцкі блакнот. Карэспандэнцкі пункт.